Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/5 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночы марш на Вэрсаль
Жаночы марш на Вэрсаль

5 кастрычніка: Сусьветны дзень настаўнікаў

  • 610 — адбылася каранацыя Іраклія на імпэратара Бізантыі
  • 1614 — у Эўропу прыбыла першае пасольства зь Японіі на чале з «донам Фэліпэ»
  • 1655Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы разрабавалі і спалілі Пінск разам з навакольнымі слабодамі
  • 1789 — абураныя высокімі цэнамі на дэфіцытны хлеб парыскія жанчыны пачалі марш на каралеўскі палац у Вэрсалі (на выяве)
  • 1793 — дэкрэтам Нацыянальнага Канвэнту ўводзіўся францускі рэспубліканскі каляндар
  • 1962 — выйшаў першы фільм з кінасэрыі пра Джэймза Бонда
  • 2000 — жыхары Югаславіі зрынулі рэжым Слабадана Мілошавіча