Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/8 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі чыгаскі пажар
Вялікі чыгаскі пажар

8 кастрычніка:

  • 451 — у Халкідоне распачаўся IV Сусьветны царкоўны сабор
  • 1500вялікі князь Аляксандар надаў Браславу прывілей на Магдэбурскае права
  • 1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выйшла першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскае мовы
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Бася, у якой войскі Рэчы Паспалітае спынілі наступ маскоўскіх захопнікаў і прымусілі іх адступаць да Смаленску
  • 1871Вялікі пажар зьнішчыў Чыкага (на выяве)
  • 1896 — першая публікацыя індэксу Доў-Джонса
  • 1917 — у Санкт-Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца»
  • 1920 — бунт I літоўска-беларускае дывізіі пад камандаю Люцыяна Жалігоўскага супраць перадачы бальшавікамі Віленшчыны Летуве
  • 1967 — у Балівіі схапілі Чэ Гевару
  • 1970Аляксандар Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
  • 1980 — апошні канцэрт Боба Марлі