Вікіпэдыя:Запыты на перанос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы


Калі ласка, прашу перанесьці старонку Маладэчна-2013 (футбольны клюб) у Маладэчна (футбольны клюб), выдаліўшы адтуль перанакіраваньне. Ня мае правоў каб зрабіць гэта самастойна. Пасьля пераносу яшчэ адная старонка Маладэчна-ДЮСШ-4 (футбольны клюб) будзе выдаленая і будзе перанакіроўваць на Маладэчна (футбольны клюб), бо фактычна гэта ўсё адзін і той жа клюб. —Dymitr 22:59, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Зрабіў перанос Маладэчна-2013 (футбольны клюб)Маладэчна (футбольны клюб). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:25, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй. Dymitr 23:58, 6 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Кумаркі Каталёніі → Раёны Каталёніі[рэдагаваць крыніцу]

У катэгорыі Раёны Гішпаніі цяпер маем кумаркі Каталёніі (відаць, праз каталянскую мову), а па-гішпанску яшчэ мусяць быць камаркі Валенсіі, якія я паводле аналёгіі пасьпяшаўся назваць памылкова. Прапаную ўсе падкатэгорыі перайменаваць у раёны, каб пазьбегнуць блытаніны і розначытаньняў. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 08:19, 23 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:56, 23 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
ПадтрымліваюDymitr 17:14, 23 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

А чаму раёны Гішпаніі нельга называць кумаркамі? Напрыклад па-гішпанску яны называюцца якраз кумаркамі — es:Comarcas de España. Раёнамі яны называюцца толькі ў расейскай мове. Пры гэтым калі перакладаць гішпанскае слова «Comarcas» на беларускую мову праз Гугл-перакладчык, то атрымаем больш лягічнае для беларускай мовы слова «Паветаў». Я думаю мне ня трэба нікому тлумачыць адкуль у беларускай мове зьявілася слова «Раён». Таму адпаведная адмністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гішпаніі павінна называцца менавіта як кумарка, а артыкул Паветы Гішпаніі павінен перанакіроўвацца на артыкул Кумаркі Гішпаніі. --Ліцьвін (гутаркі) 10:11, 24 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Сапраўды. Паглядзеў адпаведную катэгорыю ва ўкраінскім і польскім разьдзелах — там кумаркі (Кумарки, Comarki). Адпаведна, падтрымліваю гэты варыянт і дзякую за пільнасьць! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:19, 24 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Спэцыяльна праверыў: ні ў водным разьдзеле з названых вышэй няма кумарак, ёсьць толькі камаркі (pl:Kategoria:Comarki w Hiszpanii, uk:Категорія:Комарки Іспанії і uk:Комарки Іспанії). Адпаведна трэба пераймяноўваць усе катэгорыі ці ў „камаркі“, ці ў „раёны“.
Чарговы раз зьвяртаюся да правапарушальніка: чужыя камэнтары рэдагаваць забаронена правіламі Вікіпэдыі. Я напісаў менавіта так, як напісаў: „камаркі“ ў Валенсіі, „кумаркі“ ў Каталёніі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:29, 28 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Сапраўды, «камаркі» — не заўважыў адрозьненьня ў адну літару. Менавіта гэта варыянт і падтрымліваю, бо «раён» як назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі — гэта нэалягізм, перанесены ў беларускую мову з расейскай савецкімі ўладамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:26, 28 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Corrections of file extensions[рэдагаваць крыніцу]

Hello! Sorry for writing in English. Please rename these two files that actually are JPEG files, not GIF.Jonteemil (гутаркі) 23:56, 7 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Done. Thanks for noticing. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:13, 8 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

W прыдумаў для НАТО абрэвіятуру АПАД і перайменаваў усе падкатэгорыі асноўнай катэгорыі. Варта вярнуць пад агульнапрынятую назву. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 10:48, 1 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Супраць. Абрэвіятуру не прыдумляюць, бо тая ўтвараецца паводле правілаў словаўтварэньня. Гэты скарот АПАД існуе ў беларускамоўнай навуковай літаратуры, якую сустракаў у артыкулах беларускамоўнага кандыдата гістарычных навук Андрэя Валодзькіна, які выкладае на Факультэце міжнародных адносін БДУ. НАТО ёсьць калькай, а не абрэвіятурай, і парушае Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні. Асноўны артыкул зьмяшчаецца на старонцы з разгорнутай назвай, а на старонцы з адпаведнай абрэвіятурай робіцца перанакіраваньне на асноўную. Прыклад: БНР і Беларуская Народная Рэспубліка». Інакш давядзецца пераймяноўваць створаны апанэнтам артыкул Аб’яднаны пашыральны інтэрфэйс ушытага ПЗ, бо назва зь ягонай жа высновы апынецца «прыдуманай», як і ў шматлікіх іншых выпадках.--Удзельнік:W 16:26, 1 ліпеня 2022 (UTC+3)
Так, сапраўды, абрэвіятура АПАД зусім не зьўляецца распаўсюджанай, але ж асабіста мне больш да спадобы менавіта гэтая абрэвіятура, бо яна дакладна адпавядае поўнай назьве на беларускай мове. --Ліцьвін (гутаркі) 21:11, 1 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за падтрымку. Дадаў крыніцу ў навуковым часопісе, зацьверджаным Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі для вычарпальнасьці. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:48, 1 ліпеня 2022 (UTC+3)

Выкарыстаньне ўніфікаваных і агульнаўжываных у іншых мовах (ня толькі ангельскай) скаротаў датычна міжнародных (не беларускіх) арганізацыяў — гэта нармальная практыка ўсяго цывілізаванага сьвету. Пагатоў ніхто не забараняе падаваць у асноўным артыкуле беларускі скарот, які хоць часам і сустракаецца ў вартых даверу крыніцаў, але паводле статыстыкі ўжываньня ёсьць абсалютна не пазнавальным для чытачоў Вікіпэдыі (Радыё Свабода: «апад» — 1 вынік, «НАТО» — каля 2290 вынікаў, «ната» — 1220 вынікаў). Пэўны, што ў назвах катэгорыяў дакладна мае быць НАТО — з улікам практыкі абсалютна ўсіх балтыйскіх і славянскіх моўных разьдзелаў: pl Kategoria:Państwa należące do NATO, uk Категорія:Країни НАТО, lt Kategorija:NATO narės, ru Категория:Государства НАТО, bg Категория:Членове на НАТО, bs Kategorija:Države članice NATO-a, cs Kategorie:Státy NATO, hr Kategorija:Države članice NATO-a, hsb Kategorija:Čłonski stat NATO, rue Катеґорія:Державы НАТО, sk Kategória:Členovia NATO, sl Kategorija:Države pakta NATO, sr Категорија:Државе чланице НАТО-а. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:53, 2 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Паводле Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя_даверу#Тыпы крыніцаў: «Шматлікія артыкулы Вікіпэдыі грунтуюцца на навуковых матэрыялах. Такія крыніцы — акадэмічныя і рэцэнзаваныя публікацыі, манаграфіі, падручнікі — звычайна найбольш надзейныя. … Старайцеся, калі магчыма, кіравацца агульнапрынятым навуковым кансэнсусам. Калі існуюць разыходжаньні, варта зьмяшчаць спасылкі на крыніцы кожнага меркаваньня. … Навуковы матэрыял, артыкул, прыняты навуковай суполкай, лічыцца вартым даверу. Калі матэрыял апублікавалі ў атэставаных экспэртамі крыніцах або ў прафэсійнай акадэмічнай прэсе, хутчэй за ўсё яго ўжо папярэдне пряглядзеў прынамсі адзін навуковец-рэцэнзэнт. …навуковыя часопісы больш пажаданыя, каб атрымаць больш надзейны пункт гледжаньня.». Пры гэтым, апанэнт працягвае выдаляць надзейную акадэмічную крыніцу з артыкула Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы, таму прашу абараніць гэтую старонку ад Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў і вандалізму з боку апанэнта дзеля захаваньня прыведзенай крыніцы ў навуковым часопісе (Уладзімер Русаковіч. Беларуска-летувіскія дачыненьні (1997—1998 гг.) // Белая вежа : часопіс. — Кастрычнік 2017. — № 7 (46). — С. 125-129. — ISSN 2311-245x.). З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:15, 4 ліпеня 2022 (UTC+3)
  • Пачатковая кансэнсусная форма для ўсіх катэгорыяў — НАТО, таму тут мусіць абгрунтоўвацца менавіта перанос пад новую назву АПАД, і адной крыніцы (пагатоў не мовазнаўчай) дзеля гэтага не дастаткова. Як мінімум варта падаць меркаваньні беларускіх мовазнаўцаў, дзе б сьцьвярджалася і абгрунтоўвалася, што падобныя інтэрнацыянальныя назвы-скароты ня варта выкарыстоўваць у беларускай мове. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:08, 5 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Тым часам катэгорыі дагэтуль вандалізаваныя. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 18:29, 5 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Вярнуў іншыя катэгорыі да пачатковага (кансэнсуснага) стану. Скарот АПАД зрэдку ўжываецца ў публікацыях розных аўтараў, што можна спраўдзіць праз пошук (filetype:pdf), але спарадычнае ўжываньне, вядома ж, не падстава татальна «беларусізаваць» назвы міжнародных арганізацыяў, вядомых у вартых даверу крыніцах (г.зн. масаваму чытачу) пераважна пад інтэрнацыянальнымі скаротамі. Пагатоў асабіста я не сустракаў меркаваньняў мовазнаўцаў, дзе б рэкамэндавалася беларусізаваць назвы міжнародных арганізацыяў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:46, 5 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
  • Пачатковы кансэнсусны варыянт у артыкуле — гэта скарот НАТО. Пагатоў у крыніцах ён мае значна большае пашырэньне і, адпаведна, вядомасьць сярод чытачоў. Калі ня будзе спасылак на меркаваньні мовазнаўцаў, што трэба беларусізаваць падобныя назвы, то менавіта такая абрэвіятура мусіць быць прыярытэтнай у нашым моўным разьдзеле. І адмыслова дзеля ўдзельніка W, «разьнёс уводзіны для лепшага мабільнага выгляду, каб 1-ы сказ быў асобна, тады шаблён:арганізацыя стаіць вышэй па-над асноўным тэкстам, дзе шаблёну і месца, анг. скарот у шаблёне» паўтараю (бо раней ужо казаў пра гэта): ня трэба псаваць выгляд артыкулаў дзеля іх падладжваньня пад мабільную (дадатковую) вэрсію прагляду, калі вам не падабаецца разьмяшчэньне ў мабільнай вэрсіі шаблёну-карті, то, калі ласка, шукайце тэхнічны разьязак (спраўдзіце, ці ўсе карткі пераносяцца, магчыма, нейкія нармальна адлюстроўваюцца і, адпаведна, іншыя карта варта перарабіць адпаведныя чынам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:52, 8 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Вітаю, Удзельнік:Taravyvan Adijene, калі ўжо ідзём на раскрыцьцё! Як маецеся? Калі ласка, будзьце ўважлівымі надалей да прыведзенага вышэй аўтарства скароту АПАД, якое належыць беларускамоўнаму кандыдату навук Валодзькіну. Далейшае паўторнае прыпісваньне мне дадзенага аўтарства ёсьць парушэньнем правілаў Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі і Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў, асабліва з улікам таго, што падобнае абмеркаваньне з Вашым удзелам мела месца ўжо недзе дзесяцігодзьдзе таму. Вашае прыватнае меркаваньне ня ёсьць кансэнсусным, бо супярэчыць меркаваньню, якое выказаў адміністратар Удзельнік:Ліцьвін, які разглядае дадзены запыт паводле правілаў Вікіпэдыі, бо першым выказаўся ў гэтым абмеркаваньні. Урэшце, Вы дагэтуль не прывялі ніводнай акадэмічнай надзейнай крыніцы на беларускай мове ў гэтым абмеркаваньні насуперак неаднакратным запытам, як у даўнім абмеркаваньні, гэтак і цяпер. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:22, 19 жніўня 2022 (UTC+3)
Таксама некалькі гадоў таму Вы самі зьвярталі маю ўвагу на тое, што мне варта спачатку перанесьці адпаведную старонку або катэгорыю паводле правілаў Вікіпэдыі, перш чым распачынаць абмеркаваньне, а цяпер хлусьліва называеце такі перанос вандалізмам. Якая ж ганьба кіруе Вамі цяпер? За такое сапраўды варта вынесьці папярэджаньне.--Удзельнік:W 12:23, 19 жніўня 2022 (UTC+3)
Вітаю, Казімер Ляхновіч! Як маецеся? Хацеў бы заўважыць, што 30 кастрычніка 2012 году мы будзем сьвяткаваць 10-годзьдзе Вікізьвестак. Пасьля стварэньня дадзенага вікіпраекту пошукавыя машыны, у тым ліку амэрыканскага «Гугла», на які Вы спасылаліся, перайшлі да выкарыстаньня Вікізьвестак у сваіх адказах на пошукавыя запыты датычна ўсіх праектаў Вікімэдыі, у тым ліку ўсіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі, у тым ліку нашага. Таму турботы наконт непазнавальнасьці здаўна вырашаюцца найперш у Вікізьвестках праз падачу некалькіх найменьняў прадмета. Больш няма патрэбы ў выдаленьні ў Беларускай Вікіпэдыі беларускамоўнай навуковай тэрміналёгіі, у дадзеным выпадку ў выглядзе скароту АПАД, якому дарэчы ўжо больш за 10 гадоў, на карысьць расейскай трансьлітарацыі, расейскамоўнае паходжаньне якой пацьвярджае першасная крыніца ў самім артыкуле АПАД. Адпаведна зьвяртаю ўвагу на вандальнае выдаленьне апанэнтам скароту АПАД датычна катэгорыі ў Вікізьвестках, які вярнуў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:34, 19 жніўня 2022 (UTC+3)

Уступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскi Зьвяз → Уступленьне Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Пасьля пераносу выдаліць пачатковую старонку — лацінскія сымбалі ў беларускім тэксьце непатрэбныя. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 11:29, 14 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Перанёс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:33, 14 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Старонка зь мяшанкай кірыліцы і лацінкі ня выдаленая. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:43, 14 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Перапрошваю. Здаецца, пазначыў не пакідаць перанакіраваньне. Выдаліў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:36, 14 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Сардэчная недастатковасьць → Сэрцавая няздатнасьць[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  1. Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўніксэрцавая няздатнасьць;
  2. Беларуская навуковая тэрміналёгія. Nomina Anatomica Alboruthenica — сэрцава-судзінная [сыстэма];
  3. Было абмеркаваньне ў фэйсбучнай суполцы «Толькі пра мову». -- Taravyvan Adijene 20:23, 3 верасьня 2021 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Артыкул пад новай назвай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:35, 14 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Загрэб → Заграб[рэдагаваць крыніцу]

Паводле запыту Удзельнік:Gleb Leo ў тэлеграм-суполцы ад 9 траўня, «ёсьць артыкул „Заграбская біржа“, але пры гэтым існуе „Загрэб“. На яго ж перанакіроўвае „Заграб“. Ці ня лепш зрабіць асноўнай назвай артыкула „Заграб“, таксама стварыўшы перанакіраваньне „Загрэб“? У беларускай мове ж у выпадку славянскіх моваў, наколькі я ведаю, адбываецца аканьне». Падтрымліваю.--Удзельнік:W 16:46, 13 траўня 2021 (UTC+3)

Трэба нейкая ўжо стандартызацыя, каб разьвязаць праблемы з рознымі формамі напісаньня. У БКП у разьдзеле 3 пункце 12 знайшоў, што ў словах іншамоўнага паходжаньня э не пад націскам перадаецца праз а: у асвоеных уласных назовах, найперш – з славянскай лексычнай асноваю: Гашак, Праабражэнскі, Чалюскін, Чалябінск, Чарапавец, Чаркасы, Чачэнія, Шаліхін, Шарамецьеў. Мо мае сэнс усё ж такі выкарыстоўваць варыянт Заграб? --Dymitr 21:24, 20 жніўня 2022 (+03)[адказаць]

Габрыэль Руа → Габрыель Руа[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Калегі, і яшчэ адна заўвага. Створаны мною тэкст пра Габрыэль Руа таксама выправілі без дыскусіі: імя Габрыэль зьмянілі на Габрыель. Але ў францускай мове -е- адкрытая і ў тарашкевіцы мы перадаем гэта літарай — э. Напрыклад, часопіс ELLE — гэта -Эль-, а не -Ель-. Тое самае і з імем Габрыэль. Наш слынны дыяспарнік і знаўца францускай мовы Аляксандар Надсан таксама заўсёды схіляўся да формы -эль (Сантаэль, Мікаэль, Габрыэль і пад.). Прапаную вярнуць форму Габрыэль. Дзякуй. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Гарбацкі (гутаркі · унёсак18:20, 17 сакавіка 2021 (+03).[адказаць]

  • Наколькі я разумею, Мікаэль (якую, сапраўды, маем у БКП-2005 у п. 55.1, заўвага А) і Габрыель — гэта розныя выпадкі. Узьнікненьне ўстаноўнага [й] пасьля і (ы) разглядаецца ў пункце 51 БКП-2005: Пры асваеньні пазычаньняў паміж галоснымі ўзьнікае ўстаўны [й] (на пісьме рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і): а) пасьля і (ы): ― у сярэдзіне слова: абітурыент, віетнамец, дыез, дыета, карыес, мэдыевіст, пацыент, сіеста, спаніель, фіеста; Андора-ля-Віеха, Арыель, Віетнам, Вэрвіе, Габрыель, Гэнрыета, Даніель, Жэнэвіева, Марыета, Рывіера, Трыест, Хавіер. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:20, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Проста паглядзіце, як у тарашкевіцы перадаем імя Габрыель. -- Taravyvan Adijene 23:20, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Напісаньне Габрыель адпавядае сучаснай нармалізацыі Беларускага клясычнга правапісу, прынятай да ўжытку ў Беларускай Вікіпэдыі ў якасьці правіла Вікіпэдыя:Правапіс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:33, 25 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Нэрынга Дангвідзе → Нярынга Дангвідзе[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Калегі, я стварыў старонку, прысьвечаную паэтцы і казачніцы Нэрынзе Дангвідзе. Атрымаў прапанову зьмяніць імя пісьменьніцы на Нярынга. Як літуаніст я ня бачу тут літары -я-. І пры жыцьці зь пісьменьніцай якраз высьвятлялі, як лепей аформіць беларускую прапіску ейнага імя. Сярод усіх варыянтаў: Нерынга, Нярынга і Нэрынга — апошні найбліжэй перадае ейнае імя. Дарэчы, у наркамаўцы ня проста так яе падаюць, як Нерынга. Тут пытаньне хутчэй — э ці -е, але ніяк не -я. Між іншым, у вікіпэдыі на тарашкевіцы ўжо ё артыкул — Нерынга (праз -е-), места ў Летуве. Варыянт Нярынга прыўносіць блытаніну. Прапаную вярнуць назву Нэрынга. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Гарбацкі (гутаркі · унёсак18:36, 17 сакавіка 2021 (+03).[адказаць]

Дзякую за стварэньне старонкі абмеркаваньня, да ўсяго рукі не даходзяць.
Зьвярнуў увагу на напісаньне імені, бо ў летувіскім варыянце паэткі стаіць літара e, а не ė. Спраўдзіў вымаўленьне ў белсатаўскім сэрвісе Добрапіс, запачаткаваным Зьмітром Саўкам: канкрэтна Neringa Dangvydė там няма, аднак ёсьць Neringa Češkevičiutė, якую сэрвіс прапануе вымаўляць НЯрынґа ЧашкявічУце.
У дадзеным абмеркаваньні не падымаю пытаньне, што рабіць з горадам Нерынгай, толькі зь пісьменьніцай. -- Taravyvan Adijene 23:17, 17 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
А хіба назва места і асабовае імя ня маюць аднолькавае напісаньне і, адпаведна, вымаўленьне? Бо вышэй я прывёў гукавы файл з назвай места Нерынга (Neringa) па-летувіску і там даволі выразна прамаўляецца менавіта НЭ́рынга. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:55, 18 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Добра, тады дадаём да пераносу і назву места Нерынга → Нярынга. -- Taravyvan Adijene 13:44, 18 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
«Добрапіс» падае пасьлядоўна. Тое самае і ў выпадку зь Нярысам. -- Taravyvan Adijene 16:13, 18 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
А гэта добры аргумэнт. Відаць, тут мы ўжо маем пэўную традыцыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:39, 18 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Выканаў перанос на падставе зьвестак Добрапісу і выяўленай у абмеркаваньні аналёгіі з шырока ўжываным Нярысам пры адсутнасьці пярэчаньняў на гэтую аргумэнтацыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:41, 25 красавіка 2021 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Ёсьць беларуская назва гэтага роду дрэваў, пашыранага ў Беларусі, якая прыводзіцца ў беларускай навуковай тэрміналёгіі па батаніцы (4. Ulmus L — вяз — вяз // Батаніка. Агульная і спэцыяльная = Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Менск: Інбелкульт, 1924.). Таксама «назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні», паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, і ёсьць «агульнапрыняты беларускі адпаведнік», пашыраны ў тым ліку ў назвах відаў дрэваў гэтага роду.--Удзельнік:W 12:50, 27 лютага 2021 (UTC+3)

  • Сапраўды, у геаграфічна блізкіх моўных разьдзелах адпаведныя артыкулы маюць мясцовую, а не лацінскую назву + паводле БЭ (т. 4, с. 339), вяз — гэта асноўная назва. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:32, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]
  • Флора БССР падае назву роду Ільм, Вяз, Бераст. У новым выданьні Флора Беларусі надрукована толькі тры тома й там няма роду Ulmus. Можно перенесьці назву ў Вяз і захаваць пошук па ўсем сынонімам. --Удзельнік:SergeiSEE 20:47, 27 лютага 2021 (UTC+2)

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Выканаў перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:51, 27 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


па-расейску: Быко́во. 217.117.125.88 19:17, 23 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Выканана. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:45, 23 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Каб пазьбегнуць блытаніны з КДБ Беларусі. DobryBrat (гутаркі) 14:55, 9 сьнежня 2020 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Выканана. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:45, 23 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Каб пазьбегнуць блытаніны з КДБ Беларусі. DobryBrat (гутаркі) 14:55, 9 сьнежня 2020 (+03)[адказаць]

Так, згодзен. --Ліцьвін (гутаркі) 15:34, 9 сьнежня 2020 (+03)[адказаць]

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Выканана. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:45, 23 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Не гледзячы на абгрунтаваныя заўвагі на конт напісання назвы гурта, якія былі неаднаразова выказаныя падчас рэцэнзавання артыкула, абмеркавання артыкула падчас намінацыі, вынік быў падведзены з поўным ігнараваннем заўваг. У мяне пытанне: гэта свядомая палітыка Вікіпедыі на тарашкевіцы? Я маю на ўвазе бяссэнсоўнасць працэсу рэцэнзавання і абмяркоўвання падчас намінацыі, калі ўсё роўна аўтар «за вушы» працягвае артыкул у тым стане, які задавольвае толькі яго, то бок пагаджаецца толькі з касметычнымі зменамі. Пытаюся выключна з пункту гледжання маёй прысутнасці тут, бо шкада часу на вычытку і рады, калі яны нікому не патрэбны. Віт; гутаркі 00:55, 27 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Асабіста я ня бачу нейкай прынцыповасьці тут у лацінкавым напісаньні і, адпаведна, вялікай праблемы. Фармальна ў нас працуе ВП:ПНА, згодна зь якім Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні (Уладзімер Жырыноўскі, а не Владимир Жириновский). Калі няма агульнапрынятага беларускага адпаведніка, можна пісаць арыгінальную форму, але на пачатку артыкулу (у дужках) пажадана даць прыклад вымаўленьня: Linux (лінакс). Вядома, пра беларускую лацінку нічога не гаворыцца, але разам з тым у нас ёсьць артыкулы Мужыцкая праўда, Беларус (1913), Беларускае жыцьцё (1919) і г. д. (у арыгінале ўсе гэтыя выданьні мелі толькі лацінкавыя назвы). Што датычыцца ўжываньня кірылічнай назвы менавіта гэтага гурту, то ў крыніцах яна ўсё ж сустракаецца: [1], [2], [3]. Ня трэба забывацца, што згодна з ВП:БКП гэты разьдзел ствараецца кірыліцай і пытаньне аўтаматычнай трансьлітарацыі на лацінку дагэтуль, на жаль, ніхто не разьвязаў. Пагатоў большасьць чытачоў карыстаецца кірыліцай і можна выказаць здагадку, што пры пошуку назвы менавіта гэтага гурту яны наўрад ці будуць пераймацца пераключэньнем раскладкі. Адпаведна, наш разьдзел толькі выйграе ў праглядах. Я сам падтрымліваю лацінку і лацінкавыя назвы (абавязкова выкарыстоўваю пры даданьні файлаў у Вікісховішча), але я б не сказаў, што ўзьнятае тут пытаньне мае відавочны адказ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:13, 27 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Як я ўжо заўважыў раней, тут мы маем не імя, а брэнд, і мы проста ня маем права нешта выдумляць ад сябе, гэта неэнцыкляпэдычна. А якраз для тых, хто раптам будзе шукаць кірыліцай, проста робіцца перанакіраваньне.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:13, 27 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю! Катэгарычна ня згодны, што назву гурта — іхні брэнд — напісалі кірыліцай. Тое, што нехта там напісаў кірыліцай назву гурта — гэта іх праблемы. Калі з гэтым пагадзіцца, то тады прыйдзецца дзеля пасьлядоўнасьці вельмі многа чаго пераводзіць на кірыліцу. Лічу, гэта недарэчна.--Ihar Baranouski (гутаркі) 22:09, 27 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Пішуць Nizkiz? Хай будзе Nizkiz. Перанакіраваньня хопіць. --Ліцьвін (гутаркі) 02:07, 28 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Супраць пераносу. Даў абгунтаваны адказ на заўвагу наконт напісаньня назвы гурта ў Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нізкіз#Камэнтары на падставе Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. Запыт выглядае на парушэньне Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі. Падтрымліваю меркаваньне абодвух адмінаў наконт 2 прыведзеных правілаў Вікіпэдыя:Правапіс і Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў, а таксама дастатковасьці ўжо створанага перанакіраваньня. Удзячны кожнаму ўдзельніку за рэцэнзіі, камэнтары, заўвагі, прапановы, крытыку, падтрымку і дапаўненьне, што спрыяе паляпшэньню артыкулаў.--Удзельнік:W 11:36, 28 красавіка 2020 (UTC+3)
Адзначу, што парушэнне правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду мела месца менавіта пры напісанні артыкула Нізкіз. А дакладней: назва ТБ-праграмы Belsat Music Live па незразумелых дагэтуль прычынах азначана ў артыкуле як «Музыка ужывую». Не было прыведзена ніводнай АК на такое напісаньне, адзіным аргумэнтам стаў беларуска-ангельскі слоўнік… Відавочнае парушэньне Вікіпедыя:Не ўласным дасьледваньням. Нагадваю, для тых хто мабыць яшчэ не ўцяміў, Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя (пакуль што яшчэ), то бок не ўласны блог, не інстаграм, не інтэрнэт-форум. Нельга прыдумваць факты, а толькі іх адлюстроўваць. Кожнае слова ў артыкуле, у ідэале, павінна падмацоўвацца АК. Віт; гутаркі 12:46, 29 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
Падтрымліваю перанос (гл.вышэй).--Lesnas ättling (гутаркі) 17:09, 29 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Змяніце, каліласка, адрас — https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Martin_S. (з кропкай напрыканцы) на адрас https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Martin_S (без кропкі) Пры наяўнасці кропкі напрыканцы немагчыма падзяліцца спасылкай на артыкул. Аўтапераходы не ўспрымаюць кропку, адрасуюць на адрас без кропкі, а такаой старонкі не існуе. Нават туткалі націснеце паераход, то не адрасуе. Дзякуй. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Volnylitvin (гутаркі · унёсак).

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Стварыў перанакірваньне з Martin S на Martin S. Таксама вы можаце карыстацца пунтам мэню зьлева «Сталая спасылка», звычайна ў падбоных выпадках гэта дапамагае. --Red_Winged_Duck 14:28, 2 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…