Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Шатляндзкая мова (кельцкая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул пра адну з моваў Вялікабрытаніі, галоўным чынам уяўляе сабой пераклад аднайменнай ангельскай і расейскай вэрсіяў, а таксама некаторых іншых тэматычных артыкулаў ангельскага разьдзелу, крыніцы на гэтыя артыкулы можна пабачыць на старонцы гісторыі рэдагаваньняў. Акрамя таго, па мажлівасьці дапоўніў артыкул уласнаручна знойдзенымі крыніцамі. Думаю, у выніку атрымаўся артыкул, які дае даволі добрую мажлівасьць скласьці ўяўленьне аб мове й дазваляе дазнацца наконт самых асноўных зьвестак пра яе, таму, мяркую, артыкул мае права намінавацца ў добрыя. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:16, 29 ліпеня 2014 (FET)

  • Наміную й падтрымліваю з вышэйпамянёных прычынаў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:17, 29 ліпеня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю, калі параўноваць з агульным узроўнем нашых добрых артыкулаў, я без ваганьняў прагаласаваў бы і за статус абранага. Дзякуй за чарговы ўзорны артыкул.--Mr. Spock абм 09:49, 30 ліпеня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю, за статус абранага таксама прагаласаваў бы без пытаньняў.--Maks 100 (гутаркі) 12:57, 30 ліпеня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю, выдатны і вельмі цікавы артыкул, вялікі дзякуй за працу.--Dymitr 21:49, 30 ліпеня 2014 (FET)
  • Падтрымліваю, артыкул мог бы быць выстаўлены й у абраныя--Liashko (гутаркі) 05:55, 1 жніўня 2014 (FET)
Да абраных яму далёка, у абраным варта апісваць усе аспэкты поўнасьцю. Пакуль што артыкул проста дае зьмястоўнае ўяўленьне аб мове. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:46, 1 жніўня 2014 (FET)

Артыкул абраны ў добрыя.--Liashko (гутаркі) 22:39, 18 жніўня 2014 (FET)