Вікіпэдыя:Праект:Вікіэкспэдыцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агульны лягатып

Вікіэкспэдыцыі — адмена Вікісустрэчаў, калектыўная (радзей — індывідуальная) экспэдыцыя вікіпэдыстаў з мэтаю:

  • збору матэрыялаў для паляпшэньня тэкстаў і ілюстраваньня артыкулаў Вікіпэдыі ды іншых праектаў Фундацыі Вікімэдыі;
  • наладжваньня стасункаў зь мясцовымі арганізацыямі і асобамі;
  • прамоцыі Вікіпэдыі.

Вікіэкспэдыцыі ўпершыню зьявіліся ў 2009 року з ініцыятывы польскага аддзяленьня Вікімэдыі.

Плянаваныя экспэдыцыі[рэдагаваць крыніцу]

Завершаныя экспэдыцыі[рэдагаваць крыніцу]

2019[рэдагаваць крыніцу]

17 лістапада[рэдагаваць крыніцу]

Будынак колішняга лягернага шпіталя

Кірунак: Масюкоўшчына, Шталяг 352.

Месца збору: чыгуначны прыпынак «Менск-Паўночны» а 15:00. Адтуль цягніком да прыпынку «Масюкоўшчына», пасьля пешая вандроўка з экскурсіяй.

Працягласьць: 1,5—2 гадзіны.

Паслухалі аповед мясцовага краязнаўцы пра гісторыю мясьціны, пафатаграфавалі будынкі колішніх кашараў, якія неўзабаве могуць зьнікнуць[1].

Удзельнікі[рэдагаваць крыніцу]

  • Renessaince
  • 5 незарэгістраваных удзельнікаў

Вынікі[рэдагаваць крыніцу]

Загружаныя 14 выяваў.

2018[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі беларускай вэлявандроўкі на Піншчыну

Беларускае Палесьсе, сьнежань[рэдагаваць крыніцу]

Кірунак: рэгіён Мікашэвічаў, Тураву, Давыд-Гарадку, Століну.

Працягласьць: 2—3 дні ў пэрыяд 22—25 сьнежня.

Карысныя парады[рэдагаваць крыніцу]

  1. Загадзя расплянаваць маршрут.
  2. Скласьці сьпіс славутасьцяў, якія варта наведаць.
  3. Мець сымболіку Фундацыі Вікімэдыі, Вікіпэдыі, сувэніры для ўручэньня ў выпадку сустрэчаў з прадстаўнікамі ўлады, мясцовымі краязнаўцамі, музэямі; брашуры па рэдагаваньні Вікіпэдыі.
  4. Абавязкова загадзя абмяняцца тэлефонамі ўсіх удзельнікаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]

Беларускія ВікіЭкспэдыцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў