Віленская беларуская рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віленская беларуская рада (ВБР) — каардынацыйны цэнтар беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў у студзені 1918 — чэрвені 1919.

Выбраная на Беларускай канфэрэнцыі 1918 ў Вільні й замяніла сабой Беларускі народны камітэт. Старшыня Антон Луцкевіч. 3 абвяшчэньнем 16 лютага 1918 незалежнасьці Летувіская Рэспублікі ВБР стала цалкам на незалежніцкія пазыцыі. 19 лютага 1918 прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расеяй і Беларусьсю абвяшчалася парванай. Вітала абвяшчэньне 9 сакавіка 1918 БНР. 6 чальцоў ВБР (Вацлаў Ластоўскі, Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Янка Станкевіч, Дамінік Сямашка, Язэп Туркевіч) былі кааптаваныя ў Раду БНР і прынялі ўдзел у складаньні Трэцяй Устаўнай граматы БНР. 27 лістапада 1918 6 чальцоў ВБР (В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, Я. Станкевіч, Д. Сямашка, У. Талочка, К. Фалькевіч уключаныя ў склад Летувіскай Тарыбы. Пасьля акупацыі Вільні Чырвонай Арміяй дзейнасьць ВБР практычна спыненая. 3 прыходам у горад польскіх войскаў у красавіку 1918 ВБР зьвярнулася да Ю. Пілсудзкага з дэклярацыяй, у якой выказвала надзею, што ён дапаможа аднавіць незалежную Беларусь у яе этнічных межах і дазволіць дзейнасьць Рады БНР. Спыніла існаваньне пасьля стварэньня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А. Сідарэвіч. Віленская беларуская рада // БелЭн, т.4, Мн., 1997