Вільгельм Вунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вільгельм Вунт
ням. Wilhelm Maximilian Wundt
Wilhelm Wundt.jpg
1902 г.
Нарадзіўся 16 жніўня 1832
Некараў, Вялікае княства Бадэн, Нямецкі Саюз
Памёр 31 жніўня 1920
вёска Гросботэн, Саксонія, Нямеччына
Грамадзянства Нямеччына
Навуковая сфэра Псыхалёгія
Месца працы Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт (18751917)
Альма-матэр Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (1956)
Навуковы кіраўнік Карл Эвальд Гасэ
Знакамітыя вучні Эдвард Тычэнэр, Грэнвіл Стэнлі Хол, Освальд Кюльпэ, Гуго Мюнстэрбэрг, Уладзімер Бехцераў, Джэймс Кэтл, Лайтнэр Ўітмэр
Вядомы як «Бацька» досьледнай псыхалёгіі

Вільге́льм Макс Вунт (1832; цяпер Мангайм, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына – 1920; в. Гросботэн, зямля Саксонія, Нямеччына) — нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца. Адзін з заснавальнікаў псыхалёгіі, які першым назваўся псыхолягам. Акрэсьліў псыхалёгію ў якасьці асобнай ад біялёгіі навукі. У 1879 г. заснаваў у Ляйпцыгскім ўнівэрсытэце першую працоўню псыхалягічных дасьледаваньняў, што зрабіла псыхалёгію незалежнай галіной вывучэньня. У працоўні акрэсьліў душэўныя разлады і выявіў пашкоджаныя вобласьці мозга. У 1883 г. заснаваў першы псыхалягічны часопіс «Філязофскія дасьледаваньні» (ням. Philosophische Studien).

Выводзіў сьвядомасьць з душэўнай прычыннасьці, а паводзіны — з успрыманьня. Вылучыў 3 ступені пазнаньня: пачуцьцёвае (паўсядзённага жыцьця), разважнае (асобных навук, якія ўвасабляюць розныя погляды на адзін прадмет), разумнае (спалучэньне ведаў у мэтафізыцы)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага сьвятара Максімільяна Вунта. Быў 4-ым дзіцём. Дзед па мячы Фрыдрых Вунт (17421805) працаваў прафэсарам геаграфіі і быў пастарам у Віблінгэне (цяпер акруга ў Гайдэльбэргу).

Вывучаў мэдыцыну ва ўнівэрсытэтах Тубінгэна, Гайдэльбэргу і Бэрліну. У 1857 годзе стаў выкладчыкам, а з 1864 году – прафэсар Гайдэльбэргскага ўнівэрсытэту, у 1874 годзе – прафэсар філязофіі Цурыхскага ўнівэрсытэту; у 18751917 – ардынарны прафэсар Ляйпцыгскага ўнівэрсытэту18891890 – ягоны рэктар).

14 жніўня 1872 г. ажаніўся на Сафіі Маў (18441912), дачцэ кільскага прафэсара багаслоўя Гайнрыха Маў і сястры археоляга Аўгуста Маў (18401909). Меў у шлюбе 3 дзяцей, у тым ліку сына Макса Вунта, які стаўся філёзафам.

У этнапсыхалягічным дасьледаваньні «Псыхалёгія народаў» (т. 1–10, 1900–1920 гг.) зьмясьціў псыхалягічнае тлумачэньне вераваньняў, мастацтва і паданьняў[1].

Памёр у Гросботэне, што каля Ляйпцыгу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Вунт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 4. — С. 294. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]