Вільянова (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільянова
трансьліт. Viĺjanova
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Вышыня: 190 м н. у. м.
Насельніцтва: 34 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222144
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′41.00″ пн. ш. 28°27′24.01″ у. д. / 54.4113889° пн. ш. 28.4566694° у. д. / 54.4113889; 28.4566694Каардынаты: 54°24′41.00″ пн. ш. 28°27′24.01″ у. д. / 54.4113889° пн. ш. 28.4566694° у. д. / 54.4113889; 28.4566694
Вільянова на мапе Беларусі ±
Вільянова
Вільянова
Вільянова
Вільянова
Вільянова
Вільянова

Вільяно́ва[1]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Нача, за 2 км на поўнач ад Кішчынай Слабады. Вільянова ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Вільянова складаецца зь дзьвюх гістарычных частак. Першая (на левым беразе ракі Нача) — гэта былая вёска Бацьвіньнікі. Другая (на правым беразе) — гэта былы маёнтак і пасяленьне, якое ўзьнікла вакол яго.

Непасрэдна пра вёску Вільянова практычна не сустракаецца ніякіх гістарычных зьвестак. Час заснаваньня вёскі Бацьвіньнікі (як і маёнтку Вільянова) невядомы. Але хутчэй за ўсё, яна ўзьнікла раней за маёнтак. У першай палове ХІХ стагодзьдзя Бацьвіньнікі і маёнтак Вільянова ўжо існавалі. Прычым вёска дамінавала над маёнткам. У далейшым іх роля мяняецца. Да 60-х гадоў ХІХ стагодзьдзя маёнтак пачынае пераважаць над вёскай. К канцу ХІХ стагодзьдзя Бацьвіньнікі называюцца ўжо як засьценак.

Як самастойнае пасяленьне Бацьвіньнікі існавалі яшчэ ў першай палове ХХ стагодзьдзя. Аднак цяпер — гэта невялікая частка вёскі Вільянова, якая ўзьнікла на месцы маёнтку.

Маёнтак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Вільянова верагодна паходзіць ад імя першага гаспадара маёнтку. У самім маёнтку справы ішлі добра. Ён у ХІХ стагодзьдзі ўваходзіў у дзясятку найбольш вялікіх маёнткаў на Барысаўшчыне. Па стане на 1834 год у ім было 190 прыгонных сялян. У 1876 годзе да маёнтку адносілася 1852 дзесяціны зямлі. Мелася карчма, якая прыносіла ў год 50 рублёў прыбытку і млын на рацэ Нача, які прыносіў гаспадару штогод па 100 рублёў прыбытку.

Напярэдадні падзеяў 1917 году ў маёнтку акрамя панскага дома было шмат гаспадарчых пабудоў, працаваў вадзяны млын, быў вялікі сад.

Гаспадары маёнтку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прынамсі з ХІХ стагодзьдзя маёнтак Вільянова належаў Цюндзявіцкім. Пра больш раньніх яго гаспадароў цяпер нічога сказаць ня маецца магчымасьці.

Не пазьней чым з 30-х гадоў ХІХ стагодзьдзя ў Вільянове гаспадарыць палкоўнік ў адстаўцы Мільхіёр Цюндзявіцкі. Ён з 1832 па 1835 год зьяўляўся маршалкам барысаўскай шляхты. Мільхіёр меў трох сыноў і чатырох дачок. Адзін з сыноў — Міхал, які нарадзіўся ў Вільянова 16 чэрвеня 1836 году, зьяўляўся адным з актыўных удзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Яго імя вельмі шанавалася і было папулярным сярод паўстанцаў. Сам жа ён па даносе быў арыштаваны 18 лютага 1863 году і пакараны сьмерцю 21 траўня таго ж году.

У 1850 годзе маёнтак пераходзіць да сына Мельхіёра Ямілія. Ён сам займаецца кіраваньнем гаспадаркай. Заставалася Вільянова ў Цюндзявіцкіх да падзеяў канца другога дзесяцігодзьдзя ХХ стагодзьдзя.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля рэвалюцыі ў панскім доме была зроблена школа. Млын працаваў яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў. Але цяпер нічога гэтага ўжо няма. Ад панскіх будынкаў засталіся толькі падмуркі і рэштка каменных склепаў, якія цяпер засыпаюцца сьмецьцем. Даўно няма ні сада, ні млына. Сама Нача ўжо шмат год як пераўтворана ў мэліярацыйную канаву. Захавалася старая дарога зь Вільянова на Хаўхоліцу, якая часткова выкладзена камянямі. Пра Цюндзявіцкіх тут цяпер нічога не нагадвае.

30 кастрычніка 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Кішчынаслабадзкога сельсавету перададзеная ў склад Прыгараднага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2008 год — 43 жыхары, 23 двары[3]

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Млын

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 73
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  3. ^ Вільянава // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 83

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]