Вілюкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілюкі
польск. Wiluki
Вілюкі
Мясцовая назва: Vyluki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.53333° у. д. / 52.66667; 23.53333Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.53333° у. д. / 52.66667; 23.53333
Вілюкі на мапе Польшчы
Вілюкі
Вілюкі
Вілюкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вілюкі́ (па-польску: Wiluki, па-падляску: Vylukí) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска заснаваная ў межах берасьцейскай эканоміі яшчэ ў 16 ст., пасьля перайшла ва ўласнасьць Сапегаў. У міжваенны час знаходзілася ў мяжах гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 49 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[1]. 10 траўня 1945 г. Вілюкі былі спаленыя атрадам Зыгмунта Блажаевіча з 5 Віленскай Брыгады Арміі Краёвай, забіты быў жыхар вёскі — Васіль Германюк[2][3]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Вілюкі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Bohaterowie czy bandyci? Wiluki. (пол.) 'Przegląd Prawosławny' Праверана 25 лютага 2015 г.
  3. ^ Wiluki 1945 - pamięć i słowo. (пол.) 'Nad Buhom i Narwoju' Праверана 25 лютага 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вілюкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў