Вілянова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілянова
польск. Wilanowo
Мясцовая назва: Vylinovo
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.4; 23.25Каардынаты: 52°24′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.4° пн. ш. 23.25° у. д. / 52.4; 23.25
Вілянова на мапе Польшчы
Вілянова
Вілянова
Вілянова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Віляно́ва (па-польску: Wilanowo, па-падляску: Vylinóvo[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць у Катэрцы, цэнтар прыхода знаходзіцца ў Такарах[3], часткова прыход сьвятых Кузьмы й Дзямяна ў Тэлятычах[4]). Некаторая частка жыхароў вёскі — каталікі (парафія Ўзьнясеньня Крыжа ў Такарах[5]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да падзелаў Рэчы Паспалітай вёска Вілянова знаходзілася ў межах Берасьцейскага павету ВКЛ. У міжваенны пэрыяд Вілянова прыналежала да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 310 жыхароў (28 каталікоў, 272 праваслаўных, 10 юдаістаў; 28 палякаў, 272 беларусаў, 10 габрэяў)[6]. З 2009 г. у вёсцы дзейнічае ансамбль Верасы, які выконвае песьні на беларускай, падляскай і польскай мовах[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810052-0035197?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Vilinovo svoja.org Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Prawosławna Cerkiew w Tokarach z 1912 roku pw. Matki Bozej Wszystkich Strapionych Radość (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  5. ^ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8, Województwo poleskie, с. 13 (пол.) Праверана 30 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Zespół „Wrzosy” z Wilanowa (пол.). Gminny Ośrodek Kultury i Sportu w Mielniku. Праверана 30 сакавіка 2016 г.