Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьвятаполк-Мірскі.

Вінцэ́нт Сьвятапо́лк-Мі́рскі — князь, актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху. Сябра Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. Удзельнік Беларускай канфэрэнцыі ў Вільні ў студзені 1918 году, уваходзіў у прэзыдыюм арганізацыйнага камітэту ў справе яе скліканьня і разам з Іванам Луцкевічам выступіў на ёй з рэфэратам «Школьная справа». Разам з Вацлавам Ластоўскім заснаваў Беларускае дабрачыннае таварыства «Золак», якое ўтрымлівала ў Вільні дзіцячы прытулак і школу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цярэшчанка К. Мой удзел у беларускім руху / Кузьма Цярэшчанка // ARCHE. — 2011. — № 11. — С. 66.