Віслава Шымборска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віслава Шымборска
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 2 ліпеня 1923(1923-07-02)[1][2][3][…]
Памерла 1 лютага 2012(2012-02-01)[5][1][2][…] (88 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Вінцэнты Шымборскі[d]
Ганна Шымборская[d]
Сужэнец Адам Улодэк
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца, перакладніца, эсэістка, механік, літаратурны крытык, крытык
Мова польская мова[7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Вісла́ва Шымбо́рска (па-польску: Maria Wisława Anna Szymborska; 2 ліпеня 1923 — 1 лютага 2012, Кракаў[8]) — польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык і перакладчыца францускай літаратуры. Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1996 год.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віслава Шымборска жыла з 1931 году ў Кракаве, дзе яна ў 1931 годзе скончыла школу. З 1945 па 1948 вывучала польскую літаратуру і сацыялёгію ў Ягелонскім унівэрсытэце, але так яго і ня скончыла. У 1948 годзе выйшла замуж за Адама Влодэка, зь якім яна разышлася ў 1954 годзе. Пазьней уступіла ў шлюб зь пісьменьнікам і паэтам Корнэлам Філіповічам, якога ня стала ў 1990 годзе. Да 1966 году Шымборска была сябрам Польскай аб’яднанай рабочай партыі (PZPR). Але пазьней яна дыстанцыявалася ад сацыялізму. У 1980-х далучылася да апазыцыйнай арганізацыі «Салідарнасьць» (Solidarność) і працавала ў польскім самавыданьні Arka і ў часопісе «Культура», які выдаваўся ў Парыжы.

Першы верш «Шукаю слова» (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 году ў штодзённым выданьні «Польскі дзёньнік» (Dziennik Polski). Напрыканцы 1940-х выданьню зборніка паэзіі Шымборскай было адмоўлена па ідэалягічных матывах, у выніку чаго паэтэса збліжаецца з сацыялістычным рэалізмам. Яе першы паэтычны зборнік выйшаў у 1952 годзе пад назвай «Таму жывем» (Dlatego żyjemy), у зборнік уваходзілі вершы з такімі назвамі як «Ленін», «Мы вітаем будаўніцтва сацыялістычнага горада». Духам сацыялістычнага рэалізму пранікнуты таксама і яе другі зборнік вершаў «Пытаньні да самой сябе» (Pytania zadawane sobie). Пазьней паэтэса адзначала, што тэматыка і стыль яе першых двух зборнікаў былі яе «юнацкім грашком». Значным крокам наперад у творчым літаратурным станаўленьні Шымборскай стаў яе зборнік вершаў «Гуканьне Еці» (Wołanie do Yeti), які выйшаў у 1957 годзе.

Віслава Шымборска

У лірыцы Шымборска аддае перавагу свабоднаму вершу, напісанаму простай, незамыславатай мовай. Вядомы нямецкі літаратурны крытык Марсэл Райх-Ранікі характэрызаваў Шымборску як «найвыбітнейшую паэтэсу сваёй краіны, чыя надзвычай прадуманая, іранічная лірыка мае некаторую скіраванасць ў бок філязофскай лірыкі».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954 годзе Шымборска была ўзнагароджаная Літаратурнай прэміяй Кракава, у 1963 годзе прэміяй польскага міністэрства культуры, у 1990 годзе прэміяй Зігмунда Каленбаха, у 1991 годзе прэміяй Гётэ, у 1995 годзе прэміяй Гердэра. У тым жа годзе Віслава Шымборска атрымала ганаровы доктарскі тытул познанскага Ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча. У 1996 годзе разам з прэміяй польскага ПЭН-клуба і прэміяй Самуэля Багуміля Ліндэ, Шымборска была ўзнагароджана Нобэлеўскай прэміяй «за яе творчасьць, якая іранічна-дасканала раскрывае гістарычную і біялягічную сувязь у фрагмэнтах чалавечай рэчаіснасьці».

Асноўныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dlatego żyjemy (1952)
  • Pytania zadawane sobie (1954)
  • Wołanie do Yeti (1957)
  • Sól (1962)
  • 101 wierszy (1966)
  • Sto pociech (1967)
  • Wiersze wybrane (1967)
  • Poezje wybrane (1967)
  • Wszelki wypadek (1972)
  • Wielka liczba (1976)
  • Ludzie na moście (1986)
  • Poezje: Poems (edycja dwujęzyczna polsko-angielska) (1989)
  • Lektury nadobowiązkowe (1992)
  • Koniec i początek (1993)
  • Widok z ziarnkiem piasku (1996)
  • Sto wierszy — sto pociech (1997)
  • Chwila (2002)
  • Rymowanki dla dużych dzieci (2003)
  • Dwukropek (2005)
  • Tutaj (2009)

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову яе творы пераклалі М. Танк, Я. Семяжон, А. Пысін, В. Швед, Е. Лось, А. Лойка, А. Вярцінскі, Я. Чыквін, Н. Мацяш, А. Хадановіч, Н. Русецкая, А. Брусевіч, С. Прылуцкі, М. Казлоўская, Х. Граматовіч[9][10][11][12][13].

  • Свет, варты вяртання: Лірыка / Пер. з пол. і камент. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац. літ., 1991. — 150, [1] с. — (Паэзія народаў свету).
  • Хвіля: вершы на польскай мове і ў перакладзе на беларускую Ніны Мацяш / Віслава Шымборска. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 67 с.
  • Голас у абарону парнаграфіі [Вершы: Дзьве малпы Брэйгеля; Фатаздымак 11 верасьня; Тэрарыст, ён назірае; Сьпіс; Багіня плоднасьці эпохі палеаліту; Нічога двойчы ] // № 6 (57) — 2007. С. 205—208. Пераклаў Сяргей Прылуцкі.
  • Двукроп’е: вершы / Віслава Шымборска. — Мінск : Про Хрысто, 2010. — 71 с.
  • Канец і пачатак: выбраныя вершы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 460 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Wisława Szymborska // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Maria Wisława Szymborska // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  3. ^ Wislawa Szymborska // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  5. ^ Polish Nobel winning poet Szymborska dies at 88Ройтэрз.
  6. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119449048 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  7. ^ CONOR.SI
  8. ^ Nie żyje Wisława Szymborska, rmf.fm, 1.2.2012
  9. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  10. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
  11. ^ Усе вершы Шымборскай — па-беларуску. Беларуская служба Радыё «Свабода» (2014-02-10). Праверана 2020-11-12 г.
  12. ^ Віслава Шымборская. Вершы
  13. ^ Тэрмапілы

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]