Вісла Кракаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вісла Кракаў
Wisla.png
Поўная назва Wisła Kraków Spółka Akcyjna
Заснаваны 1906
Горад Кракаў, Польшча
Стадыён Імя Гэнрыка Рэймана
Умяшчальнасьць: 33 268
Галоўны трэнэр Францішэк Смуда
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2012—2013 7 месца
Афіцыйны сайт

Вісла (па-польску: Wisła) — польскі футбольны клюб з гораду Кракаў. Заснаваны ў 1906 годзе. 13-разовы чэмпіён Польшчы, чатырохразовы ўладальнік Кубка Польшчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда ў 1907 годзе
Стадыён імя Гэнрыка Рэймана

Папярэднікамі сёньняшняй «Віслы» зьяўляюцца, футбольная каманда створаная восеньню 1906 году студэнтамі 2-й практычнай школы, пад кіраўніцтвам Юзэфа Шкальнікоўскага, які таксама гуляў як капітан. У верасьні 1906 году каманда Шкальнікоўскага ўзяла ўдзел у турніры арганізаваным доктарам Тадэвушам Канчынскім, турнір праходзіў на футбольных палёх у Блоні й Кракаве. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў з бліжэйшых школаў. Каманда выступала ў сініх футболках і таму атрымала мянушку — «сінія». У 1907 годзе каманда аб’ядналася з «чырвонымі», пад кіраваньнем Енкера. Пасьля зьліцьця асноўным колерам каманды стаў чырвоны, але гульцы сініх прыдумалі назву — «Вісла». Хоць каманда й гуляла ў чырвоных майках, затое яна насіла 2 сінія зоркі, для таго каб паказаць што каманда створана як зьліцьцё 2 камандаў. Форму для каманды вырабіла бэрлінская фірма Steingl. Наступным крокам у разьвіцьці клюба было абраньне прэзыдэнта Тадэвуша Лапушанскага, які быў настаўнікам матэматыкі й фізыкі ў другой сярэдняй школе ў Кракаве. Тады ж была распрацавана першая эмблема, якая складалася з шчыта, чырвонай зоркі й году заснавання. У 1908 годзе быў пабудаваны першы клюбны стадыён імя Гэнрыка Ёрдана. 7 лютага 1910 году статутам асацыяцыі Галіцкай правінцыі клюб быў зацьверджаны, у адпаведнасьці з рэгістрацыйным нумарам 632. Гэтая дата лічыцца афіцыйнай датай стварэньня кракаўскай «Віслы». У 1911 годзе сінія зоркі на футболках былі заменены на адну белую на левым баку формы. 6 красавіка 1911 году адбыўся матч адкрыцьця стадыёна паміж «Віслай» і «Чорнымі» з Львова, матч скончыўся перамогай гаспадароў (3:2). Пасьля паразы «Чорныя» пакінулі горад, не застаўшыся на ўрачыстасьцях у гонар адкрыцьця стадыёна.

У час Першай сусьветнай вайны многія гульцы «Віслы» ўступілі ў польскі легіён і ваявалі на першай сусьветнай вайне. У час вайны клюбная база згарэла, таму ў 1919 годзе клюб набыў зямлю для будаўніцтва новага стадыёна. Праз тры гады, 8 красавіка 1922 году прайшло адкрыцьцё новага стадыёна, які асьвяціў манах. У матчы адкрыцьця «Вісла» прайграла львоўскай «Погані» (2:4). 14 траўня 1922 году на гэтым стадыёне згуляла нацыянальная зборная Польшчы супраць зборнай Вугоршчыны (0:3). У гэтым матчы згулялі двое гульцоў «Віслы» гэта — Гэнрык Рэйман і Стэфан Сьліва.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 10 лютага 2014 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Міскевіч 1989
3 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Гордан Буноза 1988
4 Сьцяг Гандурасу Аб Осман Чавэс 1984
6 Сьцяг Польшчы Аб Аркадыюш Главацкі (капітан) 1979
8 Сьцяг Польшчы Аб Пётар Брожэк 1983
9 Сьцяг Польшчы Нап Рафал Багускі 1984
10 Сьцяг Польшчы ПА Лукаш Гаргула 1981
11 Сьцяг Польшчы Нап Павал Брожэк 1983
13 Сьцяг Сэрбіі Аб Марка Яванавіч 1988
14 Сьцяг Польшчы Аб Патрык Фрыц 1993
15 Сьцяг Нігерыі ПА Эмануэл Саркі 1987
17 Сьцяг Македоніі ПА Астоя Сьцепанавіч 1985
18 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Сэмір Штыліч 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Храпэк 1992
21 Сьцяг Польшчы Аб Лукаш Бурліга 1988
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Фабіян Бурдэнскі 1991
25 Сьцяг Польшчы Аб Павал Сталярскі 1996
27 Сьцяг Польшчы Аб Міхал Налепа 1993
30 Сьцяг Польшчы Бр Герард Бешчад 1993
33 Сьцяг Польшчы Аб Міхал Чэкай 1992
34 Сьцяг Польшчы ПА Алян Урыга 1994
36 Сьцяг Польшчы Бр Ян Коцань
42 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Шэўчык 1992
54 Сьцяг Польшчы Нап Давід Камінскі 1995
77 Сьцяг Гаіці Аб Вільд Даналь Гер’е 1989
99 Сьцяг Харватыі Нап Даніель Кларыч 1995

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]