Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт
Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Заснаваны 1 лістапада 1934 (89 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Анатоль Шчастны
Факультэтаў 7
Колькасьць студэнтаў больш за 6000[1]
Месцазнаходжаньне
Горад Віцебск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт vgmu.by

Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ВДМУ) — профільны ўнівэрсытэт, знаходзіцца ў Віцебску. Утвораны пад назвай Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут Пастановай Савета народных камісараў БССР 1 лістапада 1934 як бальніца-мэдычная ВНУ, на ўсіх курсах навучаліся 250 чалавек.

Першым дырэктарам інстытуту быў прызначаны доктар мэдычных навук, прафэсар Майсей Анісімавіч Хазанаш, выхаванец мэдычнага факультэта Бэрнскага ўнівэрсытэту.

У 1938 годзе бальніца-мэдычная ВНУ пераназваная ў Віцебскі медыцынскі інстытут.

Інстытут падчас вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1941 году было ажыцьцёўлена сем выпускаў урачоў. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чалябінск, затым у 1943 годзе — у Яраслаўль. Пасьля на базе Віцебскага мэдычнага інстытуту быў створаны Яраслаўскі мэдычны інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытуту вярнулася ў Менск, удзельнічала ў аднаўленьні Менскага мэдычнага інстытуту. У 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну. З 1946 году па 1950 ВНУ ўзначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намесьнік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе было створана студэнцкае навуковае таварыства.

Гісторыя ВДМУ пасьля вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1970-1980-я пабудаваны новы корпус мэдычнага інстытуту (арх. Данілаў[2]). У 1984 годзе з нагоды 50-годзьдзя інстытуту ён узнагароджваецца ордэнам Сяброўства народаў і адкрываецца факультэт ўдасканаленьня ўрачоў. У 1989 годзе інстытут з падначаленьня Міністэрства аховы здароўя СССР перадаецца Міністэрству аховы здароўя БССР.

З 1997 па 2005 гг. унівэрсытэт узначальваў Аляксандар Косінец. За гэты пэрыяд у ўнівэрсытэце праведзены глыбокія пераўтварэньні. Адкрытыя факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалягічны (2001), пэдагогікі і псыхалёгіі вышэйшай мэдычнай школы (2001). На факультэтах арганізуюцца новыя катэдры і курсы павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў. 10 сакавіка 2003 году загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет - Университет (рас.)
  2. ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. с. 117

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]