Віцень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віцень
Witenes.PNG
Віцень (уяўны партрэт)
Невядомы мастак, 1709
9-ы вялікі князь літоўскі
1295 — 1316
Папярэднік Будзівід
Наступнік Гедымін
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1316
Дынастыя Гедымінавічы

Віцень (пачатак 1250-х — 1316) — вялікі князь літоўскі (12951316).

Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага[1]:

« Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня. »

Густынскі летапіс

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвесткі пра паходжаньне Віценя даволі супярэчлівыя[2]. Паводле «Хронікі зямлі Прускай» Пятра з Дусбурга, ён быў сынам Пукувера (Лютувера)[3], родапачынальніка Гедзімінавічаў. Братам Віценя быў Гедзімін[1].

У 1291 годзе Будзівід паслаў Віценя зь вялікім войскам супраць палякаў у Берасьцейскую зямлю. У 1294 Віцень ужо як вялікі князь ваяваў Леньчыцкую зямлю. У тым жа годзе ён захапіў Жамойць і здушыў там паўстаньне мясцовай знаці, якую схіляў да хаўрусу Тэўтонскі ордэн. У 1295 напаў на Малую Польшчу.

Арганізоўваў адпор наступу Ордэна на Вялікае Княства Літоўскае. Пад ягоным кіраўніцтвам адбыліся вайсковыя выправы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна. Для барацьбы з крыжакамі на правым беразе Нёмана збудаваў некалькі замкаў, у якіх несупынна знаходзіліся зьменныя залогі. Тым часам на левым беразе ракі свае замкі збудаваў Ордэн; тут часта адбываліся вайсковыя сутычкі.

Уяўныя партрэты Віценя
З хронікі А. Гваньіні «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» (1578)
З хронікі А. Гваньіні (іншая вэрсія)

Скарыстаў супярэчнасьці паміж інфлянцкімі рыцарамі і рыскім арцыбіскупам і ў 1298 склаў хаўрус з Рыгай і арцыбіскупам, што дало магчымасьць адбіць крыжацкі наступ на Жамойць. Тады ж захапіў крыжацкі замак Каркгаўз. Хаўрус ВКЛ з Рыгай дзейнічаў да канца панаваньня Віценя. Недзе ў той жа час дамову з Рыгай ад імя Полацкага княства склаў полацкі япіскап Якаў, які зваў Віценя сваім сынам. Гэта сьведчыць пра тое, што ў час Віценя паміж Полацкам і ВКЛ працягваліся стасункі, якія пачаліся яшчэ пры Войшалку.

У 1300 Віцень ваяваў Добжынскую зямлю, а ў 1306 быў з вайсковай выправай ля Каліша. Яшчэ адна выправа на Польшчу адбылася ў 1307.

Ва ўнутранай палітыцы намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства Вялікага Княства Літоўскага. Сяліў на Гарадзеншчыне прусаў, якія ўцякалі ад крыжакоў з Прусіі. Паводле позьняга Уваскрасенскага летапісу, далучыў да сваёй дзяржавы тэрыторыю да Заходняга Буга, у тым ліку Берасьцейскую зямлю.

Пра абставіны сьмерці Віценя дакладных зьвестак не захавалася. Апошні раз згадваецца ў крыніцах у верасьні 1315 году, калі кіраваў аблогай ордэнскага замка Хрыстмэмэль. Супярэчлівымі бачацца паведамленьні хронік пра ягоную гібель у баі з крыжакамі ці сьмерці ад трапленьня маланкі.

Папярэднік
Будзівід
Вялікі князь літоўскі
12941316
Наступнік
Гедзімін

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Віцень // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 458.
  2. ^ М. І. Ермаловіч. Віцень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 341.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Віцень // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 457.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]