Вішнеў (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вішнеў
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Сельсавет: Вішнеўскі
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222343
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′ пн. ш. 26°14′ у. д. / 54.133° пн. ш. 26.233° у. д. / 54.133; 26.233Каардынаты: 54°8′ пн. ш. 26°14′ у. д. / 54.133° пн. ш. 26.233° у. д. / 54.133; 26.233
Вішнеў на мапе Беларусі
Вішнеў
Вішнеў
Вішнеў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ві́шнеў, Ві́шнева — вёска ў Беларусі, на рацэ Гальшанка. Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 470 чал. (1992). Знаходзіцца за 22 км ад Валожына, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў, на аўтамабільнай дарозе Валожын — Ашмяны.

Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Вішнеў згадваецца ў XIV ст., калі ён ўваходзіў у Крэўскае княства. Цягам XV ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Слушкаў, Осьцікаў, Сангушкаў і Пацаў. У 1424 кашталян віленскі П. Гедгаўд збудаваў тут касьцёл Наведаньня Марыі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету. У 1600 Вішнева і ваколіцы набыў ў Пацаў А. Храптовіч. У 1641 на месцы драўлянага касьцёла збудавалі мураваны.

Ф. Рушчыц «Касьцёл у Вішневе»

Цягам 17801870 у Вішневе працаваў мэталюргічны завод. Тут упершыню на Беларусі збудавалі доменную печ. Апроч таго, існавалі плавільня, кузьня, склад; штотыднёва выраблялася 600 пудоў жалеза; дзейнічалі плюшчыльная (пракатная) машына, ліцейня для плаўкі чыгуну, вадзяныя машыны, вадзяныя молаты, чыгунныя кавадлы і інш. Вырабляліся сашнікі, паласавое жалеза, адліўкі для сельскагаспадарчага інвэнтару, плітаў. Працавалі таксама заводы шкляных вырабаў, цагельна-ганчарны і сьпіртовы, сукнавальня, вадзяны млын. Кожны тыдзень праводзіліся таргі, рэгулярна — 2 вялікія кірмашы. 3 1775 у мястэчку працавала павятовая сьвецкая школа (станам на 1782 было 86 вучняў, на 18041805 — 48).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у часе паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794) празь мястэчка з Ашмянаў на Валожын праходзіў аддзел паўстанцаў пад камандаю М. К. Агінскага. На мэталюргічным заводзе выраблялі зброю для паўстанцаў. У Вайну 1812 году празь Вішнеў адступаў на ўсход з расейскай арміяй М. Б. Барклай дэ Толі, пад мястэчкам адбыўся бой.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) у Вішневе распаўсюджвалася газэта «Мужыцкая праўда». Мясцовыя жыхары актыўна падтрымлівалі паўстаньне. У 1864 расейскія ўлады збудавалі ў мястэчку царкву-мураўёўку, адкрылі царкоўна-прыходзкая школу і народную вучэльню (на 1885 — 92 навучэнцы). Апроч таго, існавала габрэйская вучэльня (ешыбот). У канцы XIX — пач. XX стст. у Вішневе збудавалі запалкавую фабрыку, майстэрню вырабу безалькагольных напояў, алейню, воўначасальню, хлебапякарні, кузьні, сталярні, шавецкія і кравецкія майстэрні, сьлясарню, бляхарню і інш.

Польская школа ў Вішневе, 1939 год

У Першую сусьветную вайну цягам 19151918 празь Вішнеў праходзіла лінія нямецкай абароны. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1920-я тут дзейнічаў касьцёл, царква, сынагога, польская 7-гадовая і габрэйская школы, пошта, аптэка, лякарня, ветлячэбніца, 2 аптэчныя склады, лазьня. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 году на мястэчка зьдзейсьніла грабёжніцкі напад бальшавіцкая дывэрсійная група[1].

У 1939 Вішнеў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 Вішнеў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 30 жніўня 1942 нацысты забілі каля 1100 габрэяў (пра гэтую трагедыю нагадвае мэмарыяльны камень). Станам на 1940 у вёсцы было 300 двароў, на 1970 — 152, на 1992 — 200.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вішневе працуюць сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дашкольная ўстанова.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Вішнеўскі гістарычна-краязнаўчы музэй.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчы двор Храптовічаў (пач. ХХ ст.)
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1637—1641)
  • Могілкі: габрэйскія; старыя хрысьціянскія
  • Царква Сьв. Космы і Даміяна (1865)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Robert Litwiński, Kontrola granicy wschodniej przez Policję Państwową w okresie międzywojennym, referat na posiedzenie Komisji Historycznej OL PAN(пол.)
  2. ^ Wiszniew // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 623.
  3. ^ Марат Батвіннік. Вішнева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 343.
  4. ^ Марат Батвіннік. Вішнева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 342.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вішнеў (Менская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў