ГЭС гідравузла № 1 Дубой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ГЭС гідравузла № 1 «Дубой» Дняпроўска-Бускага каналумалая гідраэлектрастанцыя. Гадавая выпрацоўка электраэнэргii ~1,4 млн кВт*гадзiн.

У 2006 адмыслоўцы РУЭБП «Дняпроўска-Бужанскі водны шлях» распрацавалі праект рэканструкцыі суднаходнага шлюзу «Дубой» і пабудовы на яго няжняй галаве малай ГЭС. Паводле праекта на ГЭС устаноўлена два тыпы гарызантальных ГЭУ — вызначанай магутнасьцю 75 кВт і 160 кВт вытворчасьці ТАА «Прамысловы саюз – Энэргія» (агульным лікам 3), абсталяваныя сухімі генэратарамі. У склад збудаваньняў ГЭС на гідравузле «Дубой» уваходзяць вадазабор, падводзячы і адводзячы вадаводы, будынак станцыі, вадавыпуск і адводзячы канал. Будынак ГЭС — невялікая пабудова напаўзаглыбленнага тыпу з цяжкага бэтону.