Габа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Габа (па-ангельску: Gabba, для прастаты завуць гардкор — напрамак EDM.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першаю габа-кампазыцыяй ёсьць (ці гэткаю яе прынята лічыць) Mescalinum United — We Have Arrived. Па гучаньні гэтае кампазыцыі можна прасачыць тыя рысы, што надалі габе самастойнасьць ад рэйву.

  • Мэлёдыя: мэлёдыяй ёсьць мадыфікаваная square-хваля на частаце 1320 Гц — зьмяняе тон з дапамогаю пітчу, гэткія цяжкія для ўспрыманьня вухам частаты таксама выкарыстоўваюцца ў гардкорным ці, калі б існавала такое азначэньне, звышгардкорным напрамку ultranoise, а таксама ў авангардным напрамку puretone; таксама выкарыстоўваюцца перарывістыя сырэны (увогуле, характэрны рэйвавы момант)
  • Бас: нізкі па частаце, цяжкі
  • Рытм: відавочна больш павольны, чым у тыповых рэйвавых тэмах, басовая бочка — цяжкая.

Такім чынам, можна зрабіць выснову аб тым, што габа выйшаў з рэйву дзякуючы:

  1. Далейшым за рэйвавыя экспэрымэнтам з мэлёдыяй
  2. І што самае галоўнае, цяжкай басовай бочцы і нізкачастотнаму басу на ёй.

Альтэрнатыўныя найменьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У Нідэрляндах (дзе, лічыцца, быў вынайдзены габа) дагэтуль працягваюць называць яго Gabber house альбо нават Hardcore house; гэтая назва можа як паказваць вытокі напрамку, так і быць адной з частых памылак пры клясыфікацыі напрамкаў электроннае музыкі.
  • Відавочнай памылкай падаецца яшчэ адна назва напрамку — Hardcore techno, якая была ўведзена дзеля таго, каб разьмежаваць паняцьці Hardcore (у сэнсе габы) і Hardcore (хардкорны панк) і зьяўляецца яскравым прыкладам нявернага ўжываньня слова techno як сыноніма паняцьця EDM; да таго ж, нямецкі журнал "" ужываў гэтую назву яшчэ ў канцы 80-х для пазначэньня цяжкага разнавіда EBM, New Beat , Hardcore electro.

Гучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рытм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Габа найперш характарызуецца цяжкай басовай бочкай (15 дБ і вышэй), вельмі часта на яе накладаюць сэмплы рабочых бубнаў прыкладна з тым жа моцам ці вышэйшым. Сам рытм нельга пазначыць як безумоўна прамы. У адну з трох пазыцый, на кожнай чацьвёртай з каторых пастаўлены біт (4-тактовая схема рытму), могуць дадавацца новыя біты або рабочыя бубны.

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • DJ Delirium vs. DJ Mad Dog — 357 Bitches, у гэтай тэме выкарыстоўваецца наступная схема (з выкарыстаньнем даданых басовых бубнаў):
  • Omar Santana — World Domination, у гэтай тэме — наступная схема (выкарыстоўваюцца даданыя рабочыя бубны):

Мэлёдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэлёдыя часьцей за ўсё робіцца з рэзкіх hoovers, ноты практычна заўсёды супадаюць з пазыцыяй басовых бубнаў. Такое спалучэньне мэлёдыі і рытму робіць габу падобнай да вайсковых маршаў.

Басы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Басам у габе, як і рытму, павялічваюць цяжкасьць. У некаторых тэмах напачатку граюць не пацяжаныя дысторшнам басовая бочка і басы, але потым іх замяняюць цяжкія варыяцыі.

Чытальніцтва (MCing)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для габы даволі характэрны рэчытатыў чытальнікаў (MC). Тэксты могуць закранаць розныя палітычныя і сацыяльныя тэмы: нацызм, гомасэксуальнасьць, але чытальнікі могуць толькі бясконца паўтараць назву тэмы ці выкрыкваць нейкія бадзёрыя заклікі і фразы (прыклады: «Face down, hands up, that’s the way we like to fuck —» даволі зьбітая фраза, што выкарыстоўваецца як у габе, так і ў напрамках hard house, booty house; «Hardcore in your fuckin' face!» — з тэмы Omar Santana, Kim Junior & Ruboy — Hardcore Soldiers)

Супярэчлівая рэпутацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З-за свайго падабенства да вайсковых маршаў габа вельмі падабаецца футбольным фэнам і нэанацыстам. З-за такое аўдыторыі (хаця, дарэчы, гэта толькі невялікая яе частка) на габу прычапілі кляймо «фашысцкай» музыкі.

Разнавіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разнавіды габы звычайна аддаленыя ад яго. А на некаторыя напрамкі, што лічаць ягонымі разнавідамі, ён звычайна толькі зьдзейсьніў некаторы ўплыў (такія напрамкі ў дужках пазначаюцца зорачкай)

  • Непасрэдна сама габа
  • Nu skool gabba
  • Hardstyle
  • Happy gabba — «памерлы» разнавід, які ў сярэдзіне 90-х гадоў выстаўляўся як процілегласьць happy hardcore.
  • DHC — у Сеціве можна сустрэць спалучэньне «DHC/Breakcore», гэта значыць, што фэны не бачаць пэўнае розьніцы паміж гэтымі напрамкамі, акрамя што прысутнасьці вакалу ў DHC. Аднак тэмы мэталу з прамой і цяжкай электроннай басовай бочкай таксама ёсьць DHC’ам.(*)
  • Breakcore — даволі часта ён падобны да сьпідкору, і таму некаторыя прыхільнікі бачаць брэйккор адначасова разнавідам IDM і габы. Але, насамрэч, толькі ў некалькіх напрамках брэйккору можна ўбачыць нейкую сувязь з габай.(*)
  • Індустрыяльны гардкор — напрамак, разьвіцьцё якога ідзе ўразрэз з габай і насустрач uptempo.
  • Speedcore — у апошнія часы ягоны тытул найхутчэйшага напрамку ў музыцы можа аспрэчыць breakcore.
  • Terror — цяжкі і багаты на жудасныя крыкі разнавід
  • Weirdcore — экспэрымэнтальная габа
  • 80score — 8bit + габа

Разнавіды-неадназначасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Speedbass — сынтэтычны разнавід, у якім можна пачуць элемэнты зь любога музычнага напрамку.

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Gabba (Hardcore) — DJ Delirium vs. DJ Mad Dog — 357 Bitches
  • Nu style gabba — Angerfist — Within The Darkness
  • Happy gabba — Omar Santana — Boy Is Bangin`
  • DHC — Atari Teenage Riot
  • Breakcore — Venetian Snares — All The Children Are Dead
  • Speedcore — Egnal Ramd — B.O.T.T.D.R.O.P.
  • Terror — Mr. Jocker — Zombies Killed My Parents
  • 80score — Rockem Sockem Robots — The Goal Is To Push Other Robots' Heads Off, Yo
  • Weirdcore — DJ Madman — Bei Aeh Hardcore Gibts Kein Rhythmus
  • Speedbass
  • Індустрыяльны гардкор — The Outside Agency & Fracture4 — Macrossed

Некаторыя выканаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пералічаны толькі выканаўцы самога габы.