Гайдэнгайм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайдэнгайм
Поўная назва 1. Fußballclub Heidenheim 1846 e.V.
Заснаваны 14 жніўня 1846
Горад Гайдэнгайм, Нямеччына
Стадыён Фойт-Арэна
Умяшчальнасьць: 13 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 Бундэсьліга 2, 1 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-heidenheim.de (ням.)

«Гайдэнгайм» (па-нямецку: Heidenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гайдэнгайму. Заснаваны ў 1846 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашні клюб быў сфармаваны ў 2007 годзе праз аддзяленьне футбольнай сэкцыі ад спартовага зьвязу Гайдэнгайму, найбуйнейшага спартовага клюбу, які мае 5800 сябраў і мае сэкцыі ў 27 відах спорту. Незалежнасьць футбольнага клюбу дазволіла яму працаваць пад больш пільным эканамічным стандартам, усталяваным для прафэсійных клюбаў Нямецкім футбольным зьвязам. Сам спартовы клюб Гайдэнгайму паўстаў яшчэ ў 1972 годзе па зьліцьці двух іншых спартовых арганізацыяў. Вытокі ж клюбу прасочваюцца да 14 жніўня 1846 году, калі быў закладзены гімнастычны клюб. У 1852 годзе гэты клюб быў расфармаваны, але паўстаў наноў у 1861 годзе.

Футбольная каманда ў складзе зьвязу была створаная 8 ліпеня 1911 году і стала незалежнай 21 жніўня 1922 году пад назвай «1911-Гайдэнгайм». У 1936 годзе да каманды далучыўся плавальны клюб, і новай назвай было вырашына абраць «Гайдэнгайм-04». Ужо па Другой сусьветнай вайне, у 1949 годзе шляхі плыўцоў і футбалістаў разышліся. Футбалісты вярнуліся да сваёй былой назвы — «1911-Гайдэнгайм». У 1972 годзе адбылося аб’яднаньне гэтага клюбу з тым пачатковым гімнастычным, што, фактычна, вярнула футбалістаў ва ўлоньне. З тых часоў клюб пераважна спаборнічаў у акруговых і рэгіягальных лігах. У 2009 годзе клюб упершыню дасягнуў Трэцюю лігу. Пасьля пяці гадоў спабоніцтваў у трэцім дывізіёне «Гайдэнгайм» у сэзоне 2013—2014 гадоў атрымаў перамогу ў лізе і прасунуўся ў Бундэсьлігу 2.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Кевін Мюлер 1991
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Марнан Буш 1994
3 Сьцяг Нямеччыны ПА Ян Шэпнэр 1999
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Зырсьлебэн 2000
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Бэнэдыкт Гімбэр 1997
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Патрык Майнка (капітан) 1994
8 Сьцяг Турэччыны Нап Эрэн Дынкчы (ар. Вэрдэр) 2001
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Штэфан Шымэр 1994
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Кляйндынст 1995
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Дэніс Томаля 1992
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Кевін Зэса 2000
17 Сьцяг Нямеччыны Нап Флёрыян Пік 1995
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Марвін Пірынгер 1999
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёнас Фёрэнбах 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Аўстрыі Нап Ніколя Довэдан 1994
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Адрыян Бэк 1997
22 Сьцяг Нямеччыны Бр Фітус Айхэр 1990
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Амар Траарэ 1998
24 Сьцяг Нямеччыны Нап Крыстыян Кюльвэтэр 1996
27 Сьцяг Нямеччыны Аб Томас Келер 1999
29 Сьцяг Гамбіі Аб Сыдзі Джарджу 2004
30 Сьцяг Нямеччыны Аб Норман Тоеркаўф 1987
33 Сьцяг ЗША ПА Ленард Малоні 1999
34 Сьцяг Аўстрыі Бр Паўль Чэрнут 2002
36 Сьцяг Нямеччыны ПА Люка Янэс 2004
37 Сьцяг Нямеччыны Нап Ян-Нікляс Бэстэ 1999
40 Сьцяг Нямеччыны Бр Франк Фэлер 2004
44 Сьцяг Косава Нап Элідон Кенай 2003

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/1-fc-heidenheim-1846/mitarbeiterhistorie/verein/2036