Гайнаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Га́йнаўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці БССР у 1939—1944 гг. Утвораны ў 1939 г., у пэрыяд з 1941 г. да 1944 г. пад акупацыяй нямецкіх войскаў, у 1944 г. пасьля вызваленьня тэрыторыі раёну ад нямецкіх захопнікаў большая яе частка была перададзена Польшчы.