Гай Рытчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Legobot (гутаркі | унёсак) у 20:52, 8 сакавіка 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гай Рычы
Guy Stuart Ritchie
Імя пры нараджэньні Гай Ст’юарт Рычы
Дата нараджэньня 10 верасьня 1968
Месца нараджэньня Хэтфілд, Гэртфардшыр, Ангельшчына
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Гады дзейнасьці 1995—дагэтуль
Жанры драма і чорны гумар[d]
Бацька Джон Віўен Рычы[d][1]
Маці Эмбер Мэры Аткінсан[d][1]
Дзеці Дэвід Банда Мвале Чыконі Рычы[d], Рока Рычы[d][1] і unknown son Ritchie[d]
Узнагароды Горшы рэжысэр — Golden Raspberry Awards — (2002),
Лепшы брытанскі рэжысэр — Empire Awards — (2000),
Лепшы новы кінэматаграфіст — MTV Movie Awards — (1998)
IMDb ID nm0005363
Сайт Guy-Ritchie.net

Гай Ры́чы (па-ангельску: Guy Ritchie; нарадзіўся 10 верасьня 1968, Хэтфілд, Хартфордшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — брытанскі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар. Найбольш вядомыя працы — «Lock, Stock, and Two Smoking Barrels» ды «Snatch». Уладальнік прэміі «Залатая маліна» за найгоршую рэжысуру (2002), за фільм «Swept Away».

Біяграфія

Юнацтва

Нягледзячы на тое, што Рычы культывуе ў сабе вобраз простага хлопца з благога раёну, у рэальнасьці ўсё ня так. Бацька Гая — Джон Рытчы — пасьпяховы выканаўчы дырэктар рэклямнай кампаніі. А вялікую частку свайго юнацтва, пасьля таго як яго бацькі разьвяліся, праводзіў у маёнтку сямнаццатага стагодзьдзя свайго айчыма, сэра Майкла Літана.

Для Рычы, пакутуючага дысьлексіяй, знаходжаньне ў школе было проста невыносна. Ён прыклаў дужа намаганьняў, каб атрымаць сэртыфікат GCSE аб сярэдняй адукацыі. Пасьля прагляду фільма «Буч Кэсідзі ды Сандэнс Кід» Гай цьвёрда вырашыў для сябе, што яго будучыня зьвязана з вытворчасьцю фільмаў. Але ён не думае наведваць кінашколу, лічачы, што працы дыплямаваных спэцыялістаў сумныя і іх немагчыма глядзець.

Пачатак кар’еры

Гай Рычы стаў адным з самых абмяркоўвальных рэжысэраў Вялікабрытаніі пасьля свайго дэбютнага фільма «Lock, Stock and Two Smoking Barrels» у 1998 годзе. Дзеяньне стыльнай крымінальнай камэдыі адбываецца ў Лёнданскам Іст-Эндзе, а сюжэт нагадвае адначасова фільмы Квэнціна Таранціны і ганконскія крымінальныя пастаноўкі Джона Ву.

Асабістае жыцьцё

Муж Мадоны. Ёсьць сын Рока, які нарадзіўся 11 жніўня 2000 году, у Лос-Анджэласе, Каліфорнія, ЗША. «Чым больш часу я праводжу з Рока, тым больш мне хочацца стварыць фільм для дзяцей».

Фільмаграфія

Год Назва
1995 The Hard Case
1998 Lock, Stock and Two Smoking Barrels
2000 Snatch
2001 The Hire: Star
2002 Swept Away
2005 Revolver
2008 Suspect
2008 RocknRolla
2008 Static

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б в Lundy D. R. Guy Stewart Ritchie // The Peerage (анг.)