Галады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галады
польск. Hołody
Галады
Першыя згадкі: 1501
Мясцовая назва: Hołodý
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва: 162 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.28333° у. д. / 52.75; 23.28333Каардынаты: 52°45′0″ пн. ш. 23°17′0″ у. д. / 52.75° пн. ш. 23.28333° у. д. / 52.75; 23.28333
Галады на мапе Польшчы
Галады
Галады
Галады
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Галады́ (па-польску: Hołody, па-падляску: Hołodý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Шчыты-Дзенцялова).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праўдападобна Галады былі заснаваныя як пасёлак пры млыне, існаваньне якога датуецца 1501 г.. У 16 ст. вёска сьпярша прыналежала мяшчанам бельскім, але ўжо ў 1576 г. пазначаецца як каралеўскае ўладаньне фальварку Ужыкі. Вялікая вёска (распаложаная на 60 валоках зямлі) зьяўлялася дастаткова беднай і тутэйшыя мужыкі часта займаліся вырашчваньнем агародніны. Напрыканцы 16 ст. Галады былі цэнтрам воласьці, у якой было ажно 7 карчмаў. Да 1861 г. Галады прыналежалі казьне, побач зь вёскаю мясьцілася сядзіба бельскага лясьніцтва. Пасьля падзелаў маёнтку Шчыты-Навадворы частка ягонага зямлі была прылучаная да Галадоў пад назвай Галады-Калёнія і была заселяная расейскімі каляністамі (сёньняшняе ўрочышча Кацапшчына). Паводле польскага перапісу населніцтва 1921 г. пражывалі тут 247 жыхары (10 палякаў, 237 беларусаў) у 50 дамах. У міжваенны пэрыяд дзейнічаў тут вялікі вадзяны млын і 7 вятракоў (пабудаваных мясцовым майстрам Мікітай Грыгарукам). У 1960—1968 гг. Галады былі цэнтрам самастойнае гміны.