Галенава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галенава
трансьліт. Halienava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Іўеўскі
Насельніцтва: 26 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
СААТА: 4229813010
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°52′43″ пн. ш. 25°50′35″ у. д. / 53.87861° пн. ш. 25.84306° у. д. / 53.87861; 25.84306Каардынаты: 53°52′43″ пн. ш. 25°50′35″ у. д. / 53.87861° пн. ш. 25.84306° у. д. / 53.87861; 25.84306
Галенава на мапе Беларусі ±
Галенава
Галенава
Галенава
Галенава
Галенава
Галенава

Гале́нава[1]вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавету.

Да 18 красавіка 2017 году вёска ўваходзіла ў Морынскі сельсавет[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. 17 дымоў, уласнасьць С. Дакоўскага. Аднайменная вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Іўе С. Тызенгаўза. У 1739 г. маёнтак належаў ашмянскаму каморніку Я. Рыдзеўскаму, 10 дымоў.

У XIX — пачатку XX ст. у Іўеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 67 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Іўе графіні Замойскай. У 1897 г. 35 двароў, 243 жыхары, у 1909 г. 42 двары, 308 жыхароў.

У 1921-1939 гг. у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12.10.1940 г. у Старчаняцкім, з 1961 г. у Іўеўскім, затым у Морынскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Нёман». 3 1975 г. у складзе калгасу «Прынёманскі». З 2017 году ў складзе Іўеўскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 26 чалавек[3]
  • 1999 год — 49 чалавек, 24 двары
  • 1970 год — 157 чалавекі

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245
  3. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.