Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выбух і пажар на ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» — надзвычайнае здарэньне, што адбылося 25 кастрычніка 2010 году ў горадзе Пінску (Берасьцейская вобласьць, Беларусь). Магчымай яго прычынай, паводле інфармацыі МНС, стаў «выбух адкладаньняў драўнянага пылу ў выніку парушэньня рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў». Паводле інфармацыі самога кіраўніцтва холдынгавай кампаніі выбух адбыўся ў выніку «парушэньня рэглямэнту правядзеньня рамонтных работаў». У катастрофе загінула 14 чалавек. Пажаратушэньнем займалася 19 адзінак пажарнай каманды. Паводле камэнтароў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігодзьдзяў.

(артыкул цалкам…)

Аўтапартрэт Рэмбранта

Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн (15 ліпеня 1606, Лейдэн — 4 кастрычніка 1669, Амстэрдам) — галяндзкі мастак, майстар жывапісу і гравюры. Як правіла, лічыцца адным з найвялікшых мастакоў у гісторыі эўрапейскага мастацтва. Ягоны ўнёсак у мастацтва прыйшоўся на Галяндзкі залаты час — пэрыяд росквіту і культурных дасягненьняў, калі галяндзкі жывапіс, шмат у чым супрацьлеглы традыцыям барока, дамінаваў у Эўропе.

Здабыўшы славу ў маладыя гады ў якасьці мастака-партрэтыста, наступныя гады Рэмбранта былі адзначаныя асабістымі трагедыямі і фінансавымі цяжкасьцямі. Тым ня менш, гравюры і карціны Рэмбранта былі папулярныя на працягу ўсяго ягонага жыцьця, спрыяючы рэпутацыі творцы як жывапісца. На працягу дваццаці гадоў Рэмбрант быў настаўнікам шэрагу выбітных галяндзкіх мастакоў. Найлепшымі працамі Рэмбранта лічацца партрэты сучасьнікаў, аўтапартрэты і ілюстрацыі да біблійных сюжэтаў. Ён здолеў увасобіць у сваіх творах увесь спэктар чалавечых перажываньняў наватарскай для выяўленчага мастацтва эмацыйнай насычанасьцю. Працы Рэмбранта, надзвычай разнастайныя па жанравай прыналежнасьці, адкрываюць гледачу багаты духоўны сьвет чалавечых пачуцьцяў.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (28 сакавіка — 12 красавіка)
  • CzechTech Univ Hq, Prague Dejvice.jpg
  • …што чацьверты мэтрапалітэн СССР быў пабудаваны ў горадзе, які фармальна ня мог атрымаць такі від транспарту?
  • …што дзякуючы ўдзелу ў палітыцы азэрбайджанскі літаратар здолеў праявіць сябе таксама ў дасьледчай галіне?
  • …што ўварваньне СССР у Чэхаславаччыну выразілася ў самагубствах 26 чалавек?
  • …што рэльефная выява ў Баўгарыі можа адлюстроўваць постаці розных эпох і пры гэтым утрымлівае надпіс на грэцкай мове?
  • …што да руху супраць улады краіны Варшаўскага блёку маглі спрычыніцца і афіцыйныя дамовы, падпісаныя гэтай дзяржавай?
  • …што два рэфэрэндумы сучаснай краіны, скліканыя з ініцыятывы выбарцаў, былі прысьвечаныя пытаньням незалежнасьці і аднаплоцевых шлюбаў?
  • …што адно з нацыянальных рамёстваў каўкаскае краіны першапачаткова ня мела вялікае значнасьці, але дасягнула вялікага росквіту ўжо ў Сярэднявеччы?
  • …што найстарэйшы тэхнічны ўнівэрсытэт (на выяве) сьвету сыходзіць у часы пачатку прамысловага росту ў краіне, што актыўна падтрымліваўся іншаземнымі ўладамі?

Гэты дзень у гісторыі

Стары лягатып тэлеканалу MTV

1 жніўня:

Актуальныя падзеі

Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:


Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.