Галубічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галубічы
лац. Hałubičy
Укосны васьміканцовы крыж на месцы царквы
Укосны васьміканцовы крыж на месцы царквы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Галубіцкі
Насельніцтва: 394 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°6′41″ пн. ш. 27°57′57″ у. д. / 55.11139° пн. ш. 27.96583° у. д. / 55.11139; 27.96583Каардынаты: 55°6′41″ пн. ш. 27°57′57″ у. д. / 55.11139° пн. ш. 27.96583° у. д. / 55.11139; 27.96583
Галубічы на мапе Беларусі ±
Галубічы
Галубічы
Галубічы
Галубічы
Галубічы
Галубічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Галу́бічы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Чысьцянкі. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 394 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсьвільле; на аўтамабільнай дарозе на Падсьвільле — Докшыцы.

Галубічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, каля Галубіцкай пушчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Галубічы як уладаньне полацкага баярына Яшкі Корсакавіча датуецца 1431 годам. У XVI стагодзьдзі паселішча стала цэнтрам маёнтку ў складзе Полацкага ваяводзтва, уладаньне Івана Корсак (памёр да 1528 году), потым ягонай удавы. Пазьней маёнтак падзялілі паміж сабою сыны Івана: Глеб (у 1551 годзе атрымаў дазвол на заснаваньне тут мястэчка і, паводле «Полацкай рэвізіі» 1552 году, валодаў 14 дварамі мяшчанаў у Галубічах і 22 сялянскімі дварамі ў навакольнай воласьці), Багдан (у 1552 годзе валодаў 29 сялянскімі дварамі) і Фёдар (20 двароў). Агулам маёнтак налічваў 85 двароў.

Пазьней Галубічы знаходзілася ў валоданьні сыноў Багдана Корсака — Рыгора і Стэфана. Апошні выдаў сваёй жонцы Настасьсі Гарабурдзе запіс на 4 тыс. коп грошаў з маёнтку Галубічы. У 1623 годзе яна пакінуў гэтую суму сыну свайго брата Аляксандру Гарабурдзе. Сыны Рыгора Ян і Яўстах выкупілі долю свайго дзядзькі ў Гарабурдаў. Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 году зрабіў даравальны запіс мясцовай царкве, дзе зазначалася, што тут будуць утрымлівацца «законницы набожества греческого веры стародавнее». Яўстах перажыў сваіх дзяцей і пакінуў маёнтак базылянскаму манастыру Сьвятой Тройцы ў Вільні. Сын Яна Рыгор, харунжы полацкі, у 1635 годзе аспрэчыў гэты тэстамэнт і адабраў палову Галубічаў у манахаў як сваю бацькоўскую спадчыну.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян мястэчка, 1938 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Галубічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. У канцы XVIII ст. у мястэчку дзейнічала царква (згарэла ў 1822 годзе), у 1843 годзе тут збудавалі новую царкву Мікалая Цудатворца. У 2-й палове XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Галубічах існавалі праваслаўная царква, юдэйскі малітоўны дом, крама, шынок.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Галубічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галубічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Галубічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Галубічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 82 двары, на 1992 год — 181, на 1996 год — 195, на 2006 год — 207.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 116 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 97 чал.[4]; 1941 год — 245 чал.; 1970 год — 283 чал.[5]; 1992 год — 480 чал.[6]; 1996 год — 485 чал.[7]; 1999 год — 475 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 437 чал.[8]; 2010 год — 394 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Галубічах працуюць школа, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На паўночна-заходняй ускраіне Галубічаў знаходзіцца гарадзішча раньняга жалезнага веку і сярэднявечча. Каля вёскі — ляндшафтавы заказьнік «Галубіцкая пушча».

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзіба

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 220.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 113.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ Бунто Я., Насевіч В. Галубічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 459.
  6. ^ Бунто Я., Насевіч В. Галубічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 458.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 471.
  8. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. С. 443.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]