Галіна Дубянецкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галіна Дубянецкая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 жніўня 1962(1962-08-20) (61 год)
Бацькі Міхась Дубянецкі
Сужэнец Сяржук Сыс
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, паэтка, пісьменьніца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дубянецкая.

Галі́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (нар. 20 жніўня 1962, Менск) — беларуская паэтка, перакладніца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла Менскі інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах «Унія», «Крыніца». Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхала Дубянецкага, сястра тэоляга Ірыны Дубянецкай, жонка паэта Сержука Сыса. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталёгіях. У 2008 годзе выдала кнігу паэзіі «Анадыямэна». Жыве ў Менску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]