Галіцка-Валынскае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралеўства Рускае
ст. укр. Королѣвство Руське
лат. Regnum Russiae

 

1199—1349
 

Сьцяг Герб
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне {{{НазваЎРоднымСклоне}}}
Афіцыйная мова Старажытнаўкраінская,
лаціна
Сталіца Уладзімер (1199—1349),
Галіч (1199—1206),
Кіеў (1201 і 1204?),
Холм (?—1264),
Львоў (1272—1301)
Форма кіраваньня
Князі, каралі
Манархія
Раман Мсьціславіч (князь)
Даніла Галіцкі (першы кароль)
Юры ІІ (апошні кароль)
Канфэсійны склад Каталіцызм (дзяржаўная рэлігія),
праваслаўе
Цяпер зьяўляецца часткай Украіна
Польшча
Беларусь

Галіцка-Валынскае княства — канглямэрат Галіцкага і Валынскага княстваў. Утворана ў 1199 годзе валынскім князем Раманам Мсьціславічам.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каралеўства Рускае (лац. Regnum Russіæ) — афіцыйная назва з 1254 г.; вядомы ў крыніцах 13—15 ст.
  • Княствы Рускай зямлі — Галічыны й Валыні (першая палова XІV ст.)[1]
  • Каралеўства Галіцыі й Валыні (лац. Regnum Galіcіae et Lodomerіae) — вугорская назва.

Кабінэтныя тэрміны:

  • Галіцка-Валынскае княства — назва, якая паходзіць ад назвы Аўстрыйскага каралеўства Галіцыі й Ладамерыі. Замацавалася ў сучаснай заходняй і маскальскай гістарыяграфіі насуперак назвам (якія сустракаюцца ў крыніцах XІІІ—XV стст.), а таксама насуперак тытулам рускіх князёў і каралёў.
  • Галіцка-Валынская дзяржава — ва ўкраінскай гістарыяграфіі пазьбягаюць тэрмінаў «княства» альбо «каралеўства».
  • Дзяржава Раманавічаў[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман вёў няспынныя войны з суседзямі й міжусобныя войны на Русі, у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага. Яго княжаньне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі.

Пасьля сьмерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры й палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засільле баяраў, нашэсьці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэньне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсьціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — Даніла, які ў 1229 пасьля сьмерці Мсьціслава Ўдатнага (1228) зноў аб’яднаў Галічыну з Валыньню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе.

Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасьля цяжкай барацьбы зь іншымі князямі, Вугоршчынай і Польшчай аб’яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Даніла праводзіў асьцярожную палітыку па дачыненьні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям ІV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай уньні.

У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі зьнішчылі умацаваньні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасьля сьмерці Данілы (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі пасьлядоўна былі: Шварн Данілавіч (1264−1269), Леў Данілавіч (1269−1301), Юрый Львовіч (1301—1308), Андрэй і Леў Юр’евічы (1308—1323).

У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасьля яго баяры на чале з Дзьмітрыем Дзяцько, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага Княства Літоўскага. У 1352, паводле пагадненьня паміж польскім каралём Казімірам зь вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя разьвітыя рамёствы, наяўнасьць вялікай колькасьці гарадоў — у 13 ст. звыш 80, зь якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімер, Церабоўля, Перамышль, Дарагічын, Луцак, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаваньні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў эўрапэйскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаваньні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе й аздабленьню аналягічным пабудовам Уладзімера-Суздальскага княства (Усьпенскі сабор ва Ўладзімеры-Валынскім (1160), палац, лесьвіцы зь сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. XII ст.)). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ М. Грушэўскі падае кароткую характарыстыку грамат князёў Андрэя й Льва: «Ад 9 жніўня 1316 г. маем грамату, выдадзеную самімі Юр’евічамі, якія ў ёй называюць сябе «Deі gracіa duces tocіus terre Russіe — Galіcіe et Lademіrіe».,’’ і аднавіць зьвяз з прускімі рыцарамі. […] Затым, з 1320 г., мы маем дзьве граматы самога Андрэя, выдадзеныя ва Ўладзімеры, і ён называе сябе «dux ladіmіrіe et domіnus Russіe» (у другой — «dux ladomіrіensіs et domіnus terre Russіe»), такім чынам, Галіч няма ў тытуле, як у брацкай грамаце 1316 г.; з гэтага самым простым быў бы вывад, што Андрэю, як старэйшаму, дасталася Валынь, а Льву - Галічына». Гл.: М. Грушэўскі. Історія України-Руси. Том III. Розділ I. Архівавана 30 червня 2019.
  2. ^ Русь «після Русі». Між короною і булавою. Українські землі від королівства Русі до Війська Запорозького / Авт. кол.: В. М. Горобець, М. М. Волощук, А. Г. Плахонін, Б. В. Черкас, К. Ю. Галушко. ‒ Х., 2016. ‒ 352 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]