Гамэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гамэр
Ὅμηρος
Бюст Гамэра ў Брытанскім музэі
Бюст Гамэра ў Брытанскім музэі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ὅμηρος
Нарадзіўся каля VIII стагодзьдзя да н. э.
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Гамэ́р (па-грэцку: Ὅμηρος, Hómēros) — легендарны першы грэцкі паэт і рапсод, якому прыпісваецца аўтарства эпічных паэм «Іліяда» і «Адысэя». Ягоныя эпасы ляжаць у аснове заходніх канонаў літаратуры, аказаўшы велізарны ўплыў на гісторыю літаратуры. Час жыцьця Гамэра зьяўляецца спрэчным пытаньнем. Герадот лічыў, што Гамер жыў за 400 гадоў да часоў самога Герадота, адносячы такі чынам гады ягонага жыцьця да 850 году да н. э., у той жа час іншыя старажытныя крыніцы сьцьвярджаюць, што ён жыў значна бліжэй да часоў Траянскай вайны, у пачатку XII стагодзьдзя да н. э.[1].

Уплыў гамэраўскага эпасу аказаў значны ўнёсак у фармаваньне грэцкай культуры было шырока прызнана, і Гамэр быў ахарактарызаваны як настаўнік Грэцыі[2]. Фрагмэнтамі гамэраўскіх твораў лічыцца амаль палова ўсіх ідэнтыфікаваных старажытнагрэцкіх літаратурных папірусаў[3]. Ягонае імя было прынята інтэрпрэтаваць як «закладнік» альбо «сьляпак». За права звацца радзімай Гамэра змагаліся сем гарадоў: Сьмірна, Хіёс, Каляфон, Салямін, Родас, Аргас, Атэны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Graziosi, Barbara (2002). «The Invention of Homer». Cambridge. pp. 98–101.
  2. ^ Heubeck, Alfred; West, Stephanie; Hainsworth, J. B. (1988). «A Commentary on Homer's Odyssey». Oxford: Oxford University Press. p. 3. ISBN 0-19-814047-9.
  3. ^ Finley, Moses (2002). «The World of Odysseus». New York: New York Review of Books. pp. 11–2. ISBN 978-1-59017-017-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гамэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў