Аннэ-Катарына Вэстлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ганна-Катарына Вэстлі»)
Ганна-Катарына Вэстлі
Anne Catharina Vestly
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ганна Катарына Шулеруд
Нарадзілася 15 лютага 1920
Рэна, Нарвэгія
Памерла 15 сьнежня 2008 (88 гадоў)
М’ёндален, Нарвэгія
Пахаваная
Бацькі Mentz Schulerud[d]
Муж Ёган Вэстлі
Дзеці 2 сыны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці акторка, пісьменьніца, перакладніца, дзіцячая пісьменьніца
Гады творчасьці 1950-я — 2002
Кірунак дзіцячая літаратура
Жанр літаратура для дзяцей і моладзі[d]
Мова нарвэская мова[1]
Узнагароды

Ганна-Катарына Вэстлі (па-нарвэску: Anne-Cath. Vestly; 15 лютага 1920, Рэна, Нарвэгія — 15 сьнежня 2008, М’ёндален, Нарвэгія) — нарвэская дзіцячая пісьменьніца.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Катарына Шулеруд нарадзілася ў вёсцы Рэне ў сям’і фармацэўта Мэнца Шулеруда(no) і школьнай настаўніцы Аагот Шулеруд. Па сканчэньні школы ў 1939 разам з маці пераехала ў Осьлё, дзе паступіла ва ўнівэрсытэт, наведвала прафтэхвучэльню і ўдзельнічала ў аматарскім тэатры.

Дзякуючы брату Мэнцу(no), які працаваў на Нарвэскім радыё, стала весьці дзіцячыя перадачы на радыё і тэлевізіі. Большасьць ейных кнігаў сьпярша чыталіся ў дзіцячай перадачы на радыё.

Ейная першая кніга, «Ole Aleksander Filibom-bom-bom», перарасла ў выніку ў 12-томную сэрыю. Самы вядомы твор Ганны-Катарыны — «Åtte små, to store og en lastebil» (бел. Восем дзяцей, два дарослых і грузавік) — апісвае сям’ю з васем’ю дзецьмі, якая жыве ў маленькай кватэры ў Осьлё; гэты твор таксама запачаткаваў 9-томную сэрыю пра бабулю дзяцей па кудзелі («Mormor og de åtte ungene»).

Вэстлі таксама здымалася ў некалькіх фільмах па сваіх творах.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1946 року выйшла за Ёгана Вэстлі (1923—1993), зь якім мелі двух сыноў. Муж ілюстраваў ейныя кнігі да сьмерці.

Брат Ганны-Катарыны Мэнц быў пісьменьнікам, радыёвядоўцам і тэатральным рэжысэрам.

У 2006 року пісьменьніца захварэла на Альцгаймэра, апошнія гады правяла ў прытулку для старых у М’ёндалене, дзе і сканала.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вестли Анне-Катарина // ПроДетЛит (рас.) — 2019.