Ганна Алаіза Хадкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Алаіза Астроская
Ганна Алаіза Хадкевіч
Ганна Алаіза Хадкевіч

Герб «Астроскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 25 сакавіка 1600(1600-03-25)
Памерла 24 студзеня 1654(1654-01-24) (53 гады)
Пахаваная
Род Астроскія
Бацькі Аляксандар Астроскі
Ганна з Косткаў[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хадкевіч.

Ганна Алаіза Хадкевіч (у дзявоцтве Астроская; 25 сакавіка 1600[1] — 27 студзеня 1654[2]) — грамадзка-рэлігійная дзяячка Рэчы Паспалітай.

Ганна Алаіза — апошняя прадстаўніца роду Астроскіх. Па яе сьмерці шматлікія маёнткі перайшлі да князёў Заслаўскіх, пазьней да Сангушкаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, дачка Аляксандра, ваяводы валынскага, і Ганны з Косткаў. У 1603 годзе засталася без бацькі, выхоўвалася маці.

28 лістапада 1620 году выйшла замуж за гетмана вялікага літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Аднак неўзабаве гетман накіраваўся на сойм у Варшаву, а потым у сваю апошнюю выправу, не ўступіўшы ў правы мужа.

Па сьмерці мужа (1621 год) узяла абяцаньне бясшлюбнасьці, вяла аскетычны лад жыцьця. Ахвяравала сродкі на карысьць каталіцкіх сьвятыняў. Зь яе фундацыі ў 1624 годзе ў Астрозе адкрыўся езуіцкі кляштар з калегіюмам. Таксама заснавала езуіцкі калегіюм у Яраславе.

У 1624 годзе перапахавала ў Астроскім езуіцкім касьцёле парэшткі мужа.

Непрыхільна ставілася да тых праваслаўных, што не прынялі Берасьцейскай уніі, спрыяла вяртаньню ў юрысдыкцыі Кіеўскай мітраполіі (па аднаўленьні еднасьці зь Сьвятых Пасадам) цэркваў у Тураве.

Па сьмерці часова спачыла ў Яраславе, у 1723 годзе па сканчэньні Вялікай Паўночнай вайны адбылося яе ўрачыстае перапахаваньне ў дамініканскім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Астрозе[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. (2005) Артыкулы: Астрожскія Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае"
  2. ^ Пазднякоў В. Астрожскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 263.
  3. ^ Niesiecki K. Korona Polska przy Złotey Wolnosci Starożytnemi Wszystkich Kathedr, Prowincyi y Rycerstwa Kleynotami Heroicznym Męstwem y odwagą, Naywyższemi Honorami a naypierwey Cnotą, Pobożnością y Swiątobliwością Ozdobiona… T. III. — Lwów : w drukarni Collegium Lwowskiego Societatis Jesu, 1740. S. 523.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Бондарчук Я., Бендюк М. Портрети князів Острозьких XVI — першої половини XVII століття // Українська культура: минуле 32 сучасне, шляхи розвитку. Вип. 15, 2009.