Ганна Гамэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Гамэла
Ганна Пшэндзак
Дата нараджэньня 30 студзеня 1976 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Енджэяў, Польшча
Грамадзянства Польшча
Прафэсія сьпявачка, аўтарка песьняў
Гады дзейнасьці ад 1995
Жанры поп
Гурты DE-JA-VU
Сайт annahamela.com

Ганна Гамэла (па-польску: Anna Hamela; нарадзілася 30 студзеня 1976, Енджэюў, Польшча) — польская сьпявачка й аўтарка песьняў. Сьпявае пераважна па-француску.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1995 годзе Ганна Гамэла (народжаная Пшэндзак) перамагла ў польскім конкурсе талентаў «Шанец на посьпех». У 1998 годзе быў выдадзены кампакт-дыск па выніках конкурсу пад назовам «Szansa na sukces»[1], дзе разам зь іншымі пераможцамі праграмы Ганна сьпявала сваю песьню з конкурсу. На дыску Ганна была пазначана як Джаана. Наступныя гады прынесьлі сьпявачцы прыз глядацкіх сымпатыяў і другое месца на фэстывалі песьні на грэцкай мове (1999), дзе яна выканала песьню «Ego». Увосень 2002 году яна зьявілася ў другім сэзоне рэаліці-шоў «Бар». Пасьля гэтага Ганна працавала аўтарам і кампазытарам рэклямаў на колькіх польскіх радыёстанцыях. У 2011 годзе яна разам зь Пётрам Матковічам запісала й выпусьціла францускамоўны альбом DE-JA-VU[2]. Два сынглы з альбому былі прадстаўлены ў праграмах Польскага радыё[3]. 30 студзеня 2013 году Ганна выпусьціла яшчэ адзін альбом пад назовам «Cosmic Circle».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ SZANSA NA SUKCES (CD). CD Studio
  2. ^ De-Ja-Vu-De-Ja-Vu. Сайт праекту
  3. ^ DE-JA-VU «A la maison». Polskie Radio.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]