Ганна Шарэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Шарэвіч
На 38-й шахматнай Алімпіядзе (Дрэздэн, 2008)
Род дзейнасьці шахматы
Дата нараджэньня 18 сьнежня 1985
Месца нараджэньня Берасьце, БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак шахматыстка
Бацька Вадзім Уладзімеравіч

Га́нна Вадзі́маўна Шарэ́віч (нар. 18 сьнежня 1985, Берасьце, БССР) — амэрыканская і беларуская шахматыстка, гросмайстар між жанчын (2006). Чатырохразовая чэмпіёнка Беларусі. Міжнародны рэйтынг — 2275 (па стане на 3 траўня 2014)[1], максымальны — 2378 (травень 2011)[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Шарэвіч нарадзілася 18 сьнежня 1985 году ў Берасьці. У шахматы пачала гуляць зь пяцігадовага ўзросту, яе першым трэнэрам быў бацька Вадзім Уладзімеравіч[3]. Скончыла факультэт фізычнага выхаваньня Берасьцейскага пэдунівэрсытэту[4].

Неаднакроць выйгравала нацыянальны чэмпіянат ва ўзроставых групах да 10, 14, 16 і 20 гадоў. Чэмпіёнка Беларусі 2002, 2005, 2007 і 2011[5][6] рокаў; на першынстве 2012 заняла 3-е месца[7]. Прадстаўляла Рэспубліку Беларусь на чэмпіянатах сьвету 2002, 2005, 2010[4][8][9] і Алімпіядах(en) 2002, 2004, 2006, 2008 і 2010 рокаў[10].

Гросмайстарскую норму выканала на Алімпіядзе ў Турыне 2006 року, стаўшыся такім чынам самай маладой гросмайстаркай у гісторыі беларускіх жаночых шахматаў[11].

На Кубку сьвету 2011 року працавала камэнтатаркай[8]. Здымалася ў некалькіх эратычных фатасэсіях і рэкляме[5].

З 2014 року выступае за ЗША[12][13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ FIDE Chess Profile (анг.). FIDEПраверана 3 траўня 2014 г.
  2. ^ Top lists records (анг.). FIDEПраверана 3 траўня 2014 г.
  3. ^ Вячеслав Мишарин. Олимпийский вестник №15 (рас.). Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  4. ^ а б Леонид Рябков. Шахматная королева красоты / Анна Шаревич (рас.) Женский чемпионат Европы-5. Русский шахматный портал Евросоюза. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  5. ^ а б Шахматыстка з Брэста знялася ў рэкламе смартфонаў Навіны. Эўрарадыё (5 сакавіка 2012). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Чемпионат Беларуси среди женщин. Высшая лига. 9 тур. (рас.) Открытые шахматы. Беларуская фэдэрацыя шахматаў (24 студзеня 2011). Праверана 3 траўня 2014 г.
  7. ^ Шахматы. Настасся Зязюлькіна стала чэмпіёнкай Беларусі Спорт. Беларускі партызан (19 студзеня 2012). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  8. ^ а б Анна Шаревич — женский гроссмейстер из Беларуси (рас.) Шахматные статьи Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  9. ^ Олег Супрунюк. Брестская прописка в спортивных судьбах // Брестский курьер : газэта. — 5 студзеня 2011.
  10. ^ Sharevich, Anna (Belarus) (анг.) OlimpBase. Wojciech Bartelski & Co.. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  11. ^ Ганна Шарэвіч. інтэрнэт-газэта «Салідарнасць». Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  12. ^ Гроссмейстер из Бреста Анна Шаревич сменила сборную (рас.) Спорт. Вечерний Брест (2 траўня 2014). Праверана 3 траўня 2014 г.
  13. ^ Transfers in 2014 (анг.) Chess Ratings. FIDEПраверана 3 траўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]