Ганутка (басэйн Дняпра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ганутка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Горкі
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Ігуменскі раён і Бярэзінскі раён
Даўжыня 18 км
Плошча басэйну 90 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Гану́тка — рака ў Ігуменскім і Бярэзінскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 90 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Горкі Ігуменскага раёну, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Галоўныя Ляды. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 13 км. Каля вёскі Вялікая Ганута плаціна і сажалка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 121

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121