Ганчароўка (Бабруйскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганчароўка
трансьліт. Hančaroŭka
Крыж на мясцовых могілках
Крыж на мясцовых могілках
Першыя згадкі: 1925
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Хімоўскі
Насельніцтва: 42 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213855
СААТА: 7208848026
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′3.29″ пн. ш. 29°22′14.38″ у. д. / 53.1675806° пн. ш. 29.3706611° у. д. / 53.1675806; 29.3706611Каардынаты: 53°10′3.29″ пн. ш. 29°22′14.38″ у. д. / 53.1675806° пн. ш. 29.3706611° у. д. / 53.1675806; 29.3706611
Ганчароўка на мапе Беларусі ±
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Ганчароўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ганчаро́ўка[1] (па-расейску: Гончаровка) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы БабруйскМагілёў за 10 км ад чыгуначнае станцыі Бярэзіна на лініі БабруйскЖлобін.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў паходзіць ад роду заняткаў пасяленцаў — ганчарства ці ад прозьвішча Ганчар (Ганчароў). Заснаваная ў 1925 годзе на колішніх панскіх землях сялянамі з навакольных вёсак як пасёлак. У 1926 годзе тут было 5 двароў і 23 жыхары. У 1934 годзе быў створаны калгас «Сталінская перамога». Першым пахаваным на мясцовых могілках быў 87-гадовы Іван Балдзенка ў 1940 годзе. У 1941—1944 гадах вёска была акупаваная нямецкімі войскамі, старастам быў прызначаны Павал Асіпёнак, які быў неўзабаве забіты партызанамі. У 1944 годзе падчас вызваленьня вёскі загінула 36 савецкіх жаўнераў. Агулам за гады ВАВ на фронце загінула 16 вяскоўцаў.

У 1959 годзе ў вёсцы жыло 106 чалавек. У 1967 годзе да Ганчароўкі далучылі вёску Новая Вёска, у 1970 годзе тут было 205 жыхароў. У 1986 годзе — 63 гаспадаркі й 135 жыхароў, сама вёска ўваходзіла ў склад калгасу «Шлях Леніна». У 1997 годзе дзейнічала крама.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1997 год — 78 чалавек, 48 двароў
  • 1999 год — 72 чалавекі
  • 2007 год — 64 чалавекі, 40 гаспадарак[2].
  • 2010 год — 42 чалавекі

Пляніроўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ўяўляе сабой арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход прамалінейную вуліцу з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вясковых могілках знаходзіцца агульная магіла савецкіх вояў, якія загінулі пры вызваленьні вёскі, у 1975 годзе тут быў пастаўлены помнік-абэліск.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 84
  2. ^ Ганчароўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 169

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганчароўка // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 196