Ганчары (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганчары
трансьліт. Hančary
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва: 11 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
СААТА: 1256889031
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°26′29″ пн. ш. 24°5′3″ у. д. / 52.44139° пн. ш. 24.08417° у. д. / 52.44139; 24.08417Каардынаты: 52°26′29″ пн. ш. 24°5′3″ у. д. / 52.44139° пн. ш. 24.08417° у. д. / 52.44139; 24.08417
Ганчары на мапе Беларусі ±
Ганчары
Ганчары
Ганчары
Ганчары
Ганчары
Ганчары

Ганчары́[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Ганчары ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 27 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле перапісу 1897 року 43 жыхары, 6 двароў. На пачатку XX стагодзьдзя 54 жыхары[3].

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 55 жыхароў, 8 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 64 жыхары (перапіс); 1999 год — 16 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 18 жыхароў, 8 гаспадарак; 2005 год — 12 жыхароў, 8 двароў[3]; 2010 год — 11 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Гончары (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ а б Ганчары // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 501
  4. ^ Honczary, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]