Гарадзенскія і смаленскія Рурыкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гарадзе́нскія ды смале́нскія Ру́рыкавічы — дынастыя князёў Гарадзенскіх і Смаленскіх, галіна Рурыкавічаў. Ігар Яраславіч, сын Яраслава Мудрага і пачынальнік дадзенае галіны, атрымаў пасьля сьмерці бацькі Уладзімер-Валынскі. Пасьля сьмерці брата Вячаслава ён быў пераведзены ў Смаленск, але ў хуткім часе памёр. З прычыны, што ён ня быў вялікім князем, ягоныя сыны сталі выгнаньнікамі. Аднак Давыд здолеў замацавацца на Валыні (пасьля ўва Ўладзімеры, потым ён быў вымушаны перайсьці ў Дарагабуж). Ягоны сын — Усеваладка атрымаў пасьля сьмерці бацькі ўва ўдзел горад Горадню. Ягоныя нашчадкі ўладарылі ў Гарадзенскім удзеле, але зьвесткі пра іх вельмі ўрыўкавыя. У 1241 горад быў узяты манголамі на чале з Кайданам, а гарадзенскі князь Юры Глебавіч быў забіты. Магчыма да гэтае галіны належылі князі Глеб Ваўкавыскі й Ізяслаў Сьвіслацкі, але хутчэй за ўсё яны паходзілі з полацкіх Рурыкавічаў. Напэўна ў XIII стагодзьдзі род згас. Існуе вэрсія, згодна зь якой князь Усеваладка Давыдавіч паходзіў з полацкае лініі Рурыкавічаў.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар (Канстантын) Яраславіч (10371060), кн. Уладзімера-Валынскі 10541057, кн. Смаленскі з 1057

  1. Давыд (к. 10581112), кн. Тмутараканскі 10811083, Уладзімера-Валынскі 10871099, Дарагабускі (1085, 10991112), ж. — ?, д. Уладзіслава I Германа, кар. Польшчы
    1. Усеваладка (? — 1142) кн. Гарадзенскі з к. 1113; ж. — з 1116 Агаф’я, д. Уладзімера II Манамаха
      1. Барыс (к. 11171151/1167), кн. Гарадзенскі з 1142
      2. Глеб (? — п. 1172), кн. Гарадзенскі з 1151/1167
        1. Юры (? — 1241), кн. Гарадзенскі
      3. Мсьціслаў (? — п. 1183), кн. Гарадзенскі з п. 1172
      4. ?, м1. — з 1141 Уладзімер Давыдавіч (? — 1151), кн. Чарнігаўскі; 2. з 1151 Башкорд, хан палавецкі
      5. Ганна (? — 1190) м. — з 1144 Юры Яраславіч (? — 1166), кн. Тураўскі
    2. Ігар (? — п. 1150), кн. Дарагабускі (?)
  2. Усевалад (?)
    1. Мсьціслаў (? — 1113/1116), кн. Смаленскі (11001110)