Гарадзея (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзея
Поўная назва Футбольны клюб «Гарадзея»
Заснаваны 2002
Горад Гарадзея, Беларусь
Стадыён «Гарадзея»
Умяшчальнасьць: 1625
Дырэктар Аляксандар Марчанка[1]
Галоўны трэнэр Алег Радушка
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2019 7 месца
Афіцыйны сайт

«Гарадзе́я» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 2002 годзе. Базуецца ў аднайменным гарадзкім паселішчы. 14 студзеня 2011 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў прафэсійным футбольным клюбам, аднак свае выступы ў чэмпіянаце Беларусі распачаў у 2008 годзе, узяўшы ўдзел у другой лізе айчыннага чэмпіянату. Да гэтага клюб браў удзел у чэмпіянаце Менскай вобласьці й чэмпіянаце Беларусі па футзале. З 2016 году выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў створаны ў 2002 годзе дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва Гарадзейскага цукровага камбінату й адразу заяўлены ў чэмпіянат Менскай вобласьці па футболе. Праз два гады да каманды прыйшоў першы посьпех — «Гарадзея» сталася ўладальнікам Кубка Менскай вобласьці. А ў 2006 годзе клюб дамогся залатога дублю на абласным узроўні, стаўшы пераможцам абласной лігі й уладальнікам кубка вобласьці.

Акрамя футболу клюб таксама прымаў удзел у спаборніцтвах па футзале, гуляўчы ў чэмпіянаце Беларусі па гэтым відзе спорту. У 2008 годзе «Гарадзея» заваявала срэбраныя мэдалі айчыннага чэмпіянату па футзале й стала ўладальнікам кубка.

У 2007 годзе клюб упершыню прыняў удзел у Кубку Беларусі па футболе, а на наступны год быў заяўлены ў другую лігу айчыннага чэмпіянату. Амаль адразу клюб пачаў паказваць добрыя вынікі, то бок у 2009 годзе клюб заняў другое месца ў розыгрышу лігі, а на наступны год стаўся ейным чэмпіёнам, прасунуўшыся, такім чынам, у першую лігу. Незважаючы на першапачатковую мэту захаваць месца ў першай лізе, каманда ў дэбютны сэзон у новай лізе заняла выніковы трэці радок. У 2012 годзе клюб узяў рэзкі старт. Пасьля паразы ў першым туры, каманда з гарадзкога паселішча выдала сэрыі без паразаў у адзінаццаць матчаў, што дало магчымасьць «Гарадзеі» выйсьці на першае месца. Аднак канцоўка першага этапу была правалена, клюб атрымаў шэраг паразаў і апусьціўся на трэцюю пазыцыі. У выніку клюб заняў выніковае другое месца й атрымаў права ўдзелу ў матчах плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», якое заняло апошні радок у розыгрышы найвышэйшай лігі[2]. Пасьля хатняй перамогі зь мінімальным лікам 1:0, «цукравікі» пацярпелі буйную паразу ад аўтазавадчанаў зь лікам 0:4. У сэзоне 2013 году клюб таксама заняў другое месца ў першай лізе і атрымаў права гуляць у плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе, але і на гэты раз «Гарадзея» саступіла па суме двух матчаў цяпер ужо магілёўскаму «Дняпро».

Сэзон 2014 году «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў траўні 2014 году быў звольнены галоўны трэнэр Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнэрам каманда стала выступаць больш пасьпяхова, і першае кола «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога кола «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую сэрыю з шасьці матчаў безь перамогаў, з-за якой ужо за некалькі тураў страціла апошні шанец на павышэньне. У 2015 годзе каманда заняла другое месца ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у найвышэйшай лізе ў 2016 годзе.

Пасьля выхаду ў эліту беларускага футболу кіраўніцтва «Гарадзеі» задумалася пра абнаўленьне стадыёну, каб мець магчымасьць сустракаць супернікаў на хатняй пляцоўцы. У сакавіку 2016 году пачаліся працы на стадыёне. У выніку клюб вырашыў першыя матчы праводзіць у Менску, а потым перабрацца на нясьвіскі стадыён «Ураджай», да таго як скончыць рэканструкцыю свайго стадыёна. Дэбют «Гарадзеі» ў найвышэйшай лізе адбыўся 2 красавіка 2016 году, калі клюб прымаў у Менску салігорскі «Шахцёр». Скончыўся матч паразай для дэбютантаў зь лікам 0:1. Аднак ужо ў трэцім туры клюб атрымаў першую перамогу — ахвярай клюбу зь невялікага мястэчка стаў «Слуцак», а аўтарам першага голу каманды стаў Кірыл Паўлючак.

Улетку клюб скончыў рэкаструкцыю стадыёну, якая ўключыала ў сябе пабудову яшчэ адной трыбуны, мадэрнізацыя старой трыбуны, былі пабудаваны распранальні, а таксама ўсталяваны асьвятляльныя макшты. Гульнявая пляцоўка была пашырана з 64 па 68 мэтраў, а колькасьць месцаў на стадыёне павялічылася з 1020 па 1625. Агулам кошт рэканструкцыі склаў 1 мільён даляраў[3]. Першы хатні матч на абноўленым стадыёне адбыўся 20 чэрвеня 2016 году, калі «Гарадзея» прымала мазырскую «Славію» і перамагла зь лікам 4:2. Менавіта гэтым матчам пачалася клюбная сэрыя без паразаў, якая доўжылася ажно 13 тураў. Толькі 24 кастрычніка гарадзейскі клюб трываў паразу ад клюбу «Менск» зь лікам 1:3. Сярод гульцоў асабліва вылучаліся капітан клюбу Дзьмітры Лебедзеў і нападнік Антон Сарока, які пасьля ўдалага сэзону 2016 году перашоў у менскае «Дынама». Адобва футбалісты забілі па 8 галоў. Клюб скончыў чэмпіянат на 9-м месцы.

Страту аднаго з асноўных нападнікаў клюб у міжсэзонны кампэнсаваў складаньнем кантракту з сэрбскім гульцом Боянам Дубаічам. Новы 2017 сэзон клюб зноўку распачаў хатняй паразай ад салігорскага «Шахцёру» зь лікам 0:1. Аднак на наступнай хатняй гульне 15 красавіка 2017 году «Гарадзея» атрымала перамогу над «Іслачу» зь лікам 2:0. Першы мяч у сэзоне апынуўся на рахунку навічка клюбу Дубаіча. Варта адзначыць, што гэтая хатняя параза аказалася адзінай у чэмпіянаце, у астатніх матчах гарадзейскі клюб больш не прайграваў у хатніх матчаў, у асноўным гуляючы ўнічыю. Аднак, у выязных матчах клюб часьцей за ўсё атрымліваў паразы ў выніку чаго скончыў чэмпіянат зноўку на 9-м радку выніковай табліцы. У красавіку клюб пачаў усталёўваць дах над абедзьвюма трыбунамі, працы скончыліся толькі ў чэрвені. У апошнім туры клюб быў уцягнуты ў чэмпіёнскую гонку, калі БАТЭ на апошніх сэкундах матчу з «Гарадзеяй» здолеў забіць гол і здабыць чарговы тытул. Лепшым бамбардзірам клюбу стаў Боян Дубаіч, які забіў амаль усе свае галы ў канцы сэзону, зарабіўшы галявыя дублі ў матчах супраць «Дняпра», «Нафтану» і БАТЭ.

Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Цуккамбінат» (2004—2007)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 22 ліпеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ігар Даўгяла 1985
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сямён Шасьцілоўскі 1994
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Баглай 1998
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Усеня 1988
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ян Сянкевіч 1995
11 Сьцяг Расеі ПА Андрэй Сарокін 1996
15 Сьцяг Расеі Нап Сяргей Архіпаў (ар. Тамбоў) 1996
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Андрэй Саковіч 1992
17 Сьцяг Расеі Аб Альбэрт Габараеў 1997
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Шыбун 1996
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Байдук 1996
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Юры Валавік 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Сазановіч 1992
28 Сьцяг Сэрбіі Нап Лазар Сайчыч 1996
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзяніс Ясковіч 1995
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Пушнякоў 1993
41 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Павал Пашэвіч (ар. БАТЭ) 2001
53 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Валовіч 1999
72 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Пазьняк 1994
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Расьціслаў Шавель 2001
87 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Ігнаценка 1995
91 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Яўген Козел (ар. Шахцёр) 2001
95 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Максім Макараў 2001

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Першая 2 28 18 6 4 49-21 60
2013 Першая 2 30 18 6 6 68-32 60
2014 Першая 6 30 11 12 7 42-26 45
2015 Першая 2 30 21 5 4 73-25 68
2016 Найвышэйшая 9 30 8 14 8 36-39 38
2017 Найвышэйшая 9 30 8 14 8 37-35 38
2018 Найвышэйшая 9 30 9 7 14 31-33 34

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/8 2 1 0 1 2-2
2013—2014 1/4 3 2 0 1 7-6
2014—2015 1/8 3 1 1 1 2-1
2015—2016 1/16 3 1 1 1 6-3
2016—2017 1/8 2 0 2 0 0-0
2017—2018 1/8 2 1 0 1 3-2
2018—2019 1/8 2 1 1 0 2-1
2019—2020 1/16 1 0 0 1 0-3

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]