Гарадоцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Гарадоцкі замак
Краіна Беларусь
Места Гарадок

Гарадо́цкі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Гарадку. Знаходзіўся на абодвух берагох ракі Гаражанкі. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак у Гарадку збудавалі ў першай палове XVII ст.

У 1981 годзе замак дасьледаваў Міхась Ткачоў. Археалягічныя дасьледаваньні выявілі нязначныя фрагмэнты посуду ды іншых рэчаў XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фартыфікацыі месьціліся з абодвух бакоў ракі Гаражанкі: на балоцістым лузе левага ўзьбярэжжа было чатырохкутнае зямельнае ўмацаваньне, а на правым узвышаным беразе стаяў мураваны замак[1]. Апошні меў форму пяцікутніка і ўмацоўваўся валам і ровам. Роў меў шырыню да 16 мэтраў (яго рэшткі захаваліся з паўночнага, усходняга і часткова заходняга бакоў замчышча). З паўночна-заходняга боку знаходзілася балота, зь якога выцякаў і ўпадаў у абарончы роў ручай. Бастыёны замка знаходзіліся на адлегласьці 20 мэтраў адзін ад аднаго (іх сьляды выявілі ў паўночнай і ўсходняй частках Замчышча)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 45.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]