Гаралд Пінтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гаралд Пінтэр

Гаралд Пінтэр (па-ангельску: Harold Pinter) (10 лістапада 193024 сьнежня 2008) — вядомы брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Лёндане ў сям’і габрэйскага краўца. Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. У пачатку 1950-х гадоў пачаў друкаваць вершы, а ў 1957 годзе была пастаўленая яго першая п'еса «Пакой». Потым ён засяродзіўся на тэатральнай драматургіі, быў рэжысэрам, пісаў сцэнары для кіно і тэлебачаньня, сам шмат граў у тэатры.

Пінтэр шырока вядомы ня толькі як аўтар такіх вядомых п'есаў, як «Пакой», «Нямы афіцыянт», «Дзень нараджэньня», «Вартаўнік», але і як праваабаронца і публічны праціўнік амэрыканскіх ваенных кампаніяў ў Аўганістане і Іраку, дзеяньняў НАТО ў Югаславіі.

Нобэлеўская прэммя 2005 году ў галіне літаратуры прысуджаная яму за п'есы, у якіх ён «прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасьцю паўсядзённасьці, і ўрываецца ў вязьніцы прыгнёту». Вялікую частку сваёй Нобэлеўскай прамовы Пінтэр прысьвяціў асуджэньню Амэрыкі і палітыкі Джорджа Буша.

П'есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The Room («Пакой», 1957)
  • The Birthday Party («Дзень народзінаў», 1957)
  • The Dumb Waiter («Дурны афіцыянт», 1957)
  • A Slight Ache («Невялікі боль», 1958)
  • The Hothouse (1958)
  • The Caretaker (1959)
  • A Night Out (1959)
  • Night School (1960)
  • The Dwarfs (1960)
  • The Collection (1961)
  • The Lover (1962)
  • The Homecoming (1964)
  • Tea Party (1964)
  • The Basement (1966)
  • Landscape (1967)
  • Silence (1968)
  • Old Times (1970)
  • Monologue (1972)
  • No Man's Land (1974)
  • Betrayal (1978)
  • Family Voices (1980)
  • Other Places (1982)
  • A Kind of Alaska (1982)
  • Victoria Station (1982)
  • One For The Road (1984)
  • Mountain Language (1988)
  • The New World Order (1991)
  • Party Time (1991)
  • Moonlight (1993)
  • Ashes to Ashes (1996)
  • Celebration (1999)
  • Remembrance of Things Past (2000)

Празаічныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kullus (1949)
  • The Dwarfs (19521956)
  • Latest Reports from the Stock Exchange (1953)
  • The Black and White (19541955)
  • The Examination (1955)
  • Tea Party (1963)
  • The Coast (1975)
  • Problem (1976)
  • Lola (1977)
  • Short Story (1995)
  • Girls (1995)
  • God's District (1997)
  • Sorry About This (1999)
  • Tess (2000)
  • Voices in the Tunnel (2001)

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кінасцэнарыяў «Жанчына францускага лейтэнанта» і шэрагу іншых фільмаў.

Пінтэр таксама сыграў некалькі роляў у кіно:

  • «Слуга»
  • «Здарэньне»
  • «Дзёньнік чарапахі»
  • Mansfield Park («Мэнсфілд-Парк», 1999; сэр Томас Бэртрам)
  • Tailor of Panama («Кравец з Панамы», 2001; дзядзька Бэні)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]