Гаральд I (кароль Ангельшчыны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кароль Гаральд I Зайчына лапа

Гаральд I Зайчына Лапа (па-ангельску: Harold Harefoot; каля 101517 сакавіка 1040) – кароль Ангельшчыны, які ўладарыў у 1035-1040. Сваю мянушку атрымаў за хуткасьць і паляўнічыя ўменьні.

Гаральд быў незаконнанароджаным сынам караля Ангельшчыны, Даніі й Нарвэгіі Кнуда Вялікага й Эльфгіфу Нартгэмптанскай.

Пасьля сьмерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе прастол павінен быў атрымаць у спадчыну адзіны законы сын Кнуда Гардэкнуд, які кіраваў Даніяй напрыканцы жыцьця свайго бацькі. Аднак пагроза з боку караля Нарвэгіі Магнуса I не дала магчымасьці Гардэкнуду прыехаць у Ангельшчыну на каранаваньне. Гэтым скарысталася частка ангельскіх магнатаў на чале з эрлам Леафрыкам і Эльфгіфу Нартгэмптанскай, якія далі параду абраць рэгентам краіны Гаральда. На сходзе ў Оксфардзе напачатку 1036 году прыхільнікі Гаральда й Гардэкнуда прыйшлі да кампрамісу: Гаральд станавіўся рэгентам Ангельшчыны, а каралева-маці Эма Нармандзкая захоўвала свой двор, гвардыю й кантроль над каралеўскай казной. Тым не менш Гаральд напаў на рэзыдэнцыю Эмы ў Ўінчэстэры й захапіў казну. Напрыканцы 1037 году ўсе магнаты Ангельшчыны прызналі Гаральда сваім каралём, а Эма зьбегла з краіны.

Паводле меркаваньня некаторых гісторыкаў, улада ў краіне ў той час практычна знаходзілася ў руках маці Гаральда Эльфгіфу. У 1036 годзе ў Ангельшчыну прыбыў Альфрэд Этэлінг, малодшы сын караля Этельрэда II, які меў правы на ангельскі трон. Асьцерагаючыся, што яго прысутнасьць на выспах справацуе зьвяржэньне Гаральда, прыхільнікі апошняга на чале з эрлам Годвінам арыштавалі Альфрэда. Пасьля гэтага яго асьляпілі й у хуткім часе Альфрэд памёр. Сьмерць Этэлінга абурыла ня толькі Гардэкнуда, які прыходзіўся кроўным братам нябожчыка, але й герцага Нармандыі, пад аховай якога пражываў Альфрэд.

Пазыцыі Гаральда ў Ангельшчыне былі дастаткова трывалымі, невядома аб якіх-небудзь апазыцыйных партый да караля з боку англа-дацкай шляхты. Аднак Гардэкнуд падрыхтаваў атаку на выспы. Дамовіўшыся з Нарвэгіяй на мір у 1039 годзе, Гардэкнуд сабраў вялікі флот і адплыў на адваяваньне Ангельшчыны. Аднак вайны атрымалася пазьбегнуць, бо 17 сакавіка 1040 году Гаральд I нечакана памёр. Гардэкнуд высадзіўся ў Ўэсэксу й у скорым часе быў аб’яўлены каралём Ангельшчыны. Цела Гаральда, якое было вынята з магілы ў Ўэстмінстэрскім абацтве, было кінута ў балота ў берагоў Тэмзы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаральд I (кароль Ангельшчыны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Кнуд Вялікі
Кароль Ангельшчыны
10351040
Наступнік
Гардэкнуд