Гарбацэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарбацэвічы
трансьліт. Harbacevičy
Першыя згадкі: 16 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Гарбацэвіцкі
Насельніцтва: 520 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213842
СААТА: 7208820041
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′0″ пн. ш. 29°0′54″ у. д. / 53.1° пн. ш. 29.015° у. д. / 53.1; 29.015Каардынаты: 53°6′0″ пн. ш. 29°0′54″ у. д. / 53.1° пн. ш. 29.015° у. д. / 53.1; 29.015
Гарбацэвічы на мапе Беларусі ±
Гарбацэвічы
Гарбацэвічы
Гарбацэвічы
Гарбацэвічы
Гарбацэвічы
Гарбацэвічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарбацэ́вічы[1]вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці, на шашы Р43. Гарбацэвічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Гарбацэвіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1560 сяло ў Бабруйскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, уласнасьць казны. У 1621 годзе сяло (9 двароў) і засьценак. Павобле інвэнтару Бабруйскага староства 1639 году 9 двароў, 28 жыхароў мужчынскага полу. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1860 годзе ў складзе аднайменнага маёнтку ў складзе Бабруйскага павету Менскай губэрні. Мелася вапнавая вытворчасьць. Паводле перапісу 1897 году пагост і сядзібы землеўладальнікаў (16 двароў, 53 жыхары), адасоблена разьмяшчаліся вал. праўленьне (3 двары, 23 жыхары, царква, школа, лячэбніца, штогод 2 чэрвеня праводзіўся таржок). Ад 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету. У 1932 працавалі 2 кузьні, паравы млын. Працуюць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, цэх Бабруйскай футравай фабрыкі, піларама, сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы садок, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку, вэтэрынарны пункт, АТС, 2 крамы, сталовая, КБА[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 520 жыхароў
  • 2007 год — 590 жыхароў, 210 двароў
  • 1999 год — 623 жыхары

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 78
  2. ^ Гарбацэвічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 169