Гародна (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Гародна
Краіна Беларусь
Плошча 0,17 км²
Плошча вадазбору 28,8 км²
Максымальная глыбіня 22,9 м
Найбольшая даўжыня 0,98 км
Найбольшая шырыня 0,2 км
Даўжыня берагавой лініі 2,79 км
Аб’ём вады 1,46 млн м³
Каардынаты 55°8′58″ пн. ш. 28°23′10″ у. д. / 55.14944° пн. ш. 28.38611° у. д. / 55.14944; 28.38611Каардынаты: 55°8′58″ пн. ш. 28°23′10″ у. д. / 55.14944° пн. ш. 28.38611° у. д. / 55.14944; 28.38611
Гародна на мапе Беларусі ±
Гародна
Гародна
Гародна
Гародна
Гародна
Гародна

Гаро́дна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Белюкоўшчына.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Альзініцы. Плошча Гародны складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 22,9 м. Даўжыня возера — 0,98 км, найбольшая шырыня — 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,79 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,46 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,8 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 30—40 м, знаходзяцца пад лесам і хмызьняком. Берагі возера зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пяшчаная, на большых глыбінях дно высланае глеем.

Надводная расьліннасьць возера ўтварае перарывістую паласу шырынёй да 5 м. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3,5 м.

З Гародны выцякае ручай у возера Вітава.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 123