Гарэлы Луг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарэлы Луг
трансьліт. Harely Luh
Першыя згадкі: 18 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Іканскі
Вышыня: 209[1] м н. у. м.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222136[2]
СААТА: 6208833031[3]
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′44.99″ пн. ш. 28°10′23.99″ у. д. / 54.4958306° пн. ш. 28.1733306° у. д. / 54.4958306; 28.1733306Каардынаты: 54°29′44.99″ пн. ш. 28°10′23.99″ у. д. / 54.4958306° пн. ш. 28.1733306° у. д. / 54.4958306; 28.1733306
Гарэлы Луг на мапе Беларусі ±
Гарэлы Луг
Гарэлы Луг
Гарэлы Луг
Гарэлы Луг
Гарэлы Луг
Гарэлы Луг

Гарэ́лы Луг[4] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці. Разьмяшчаецца за 48 км на паўночны захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 119 км ад Менску[5], за 4 км на захад ад Іканаў і шашы Р3. Гарэлы Луг уваходзіць у склад Іканскага сельсавету. Рэльеф раўнінны[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1705 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтку Дзедзілавічы ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[6]. У 1800 годзе вёска, 24 двары, 123 жыхары, драўляная капліца, фальварак, шляхецкая ўласнасьць у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У першай палове 19 стагодзьдзя ва ўладаньні памешчыка І. Сьлізеня. У 1897 г. вёска (55 двароў, 324 жыхары, крама, капліца) і маёнтак (35 жыхары), у Мсьціскай воласьці Барысаўскага павету. У 1908 г. адкрыта земская школа. У 1917 годзе ў вёсцы 61 двор[5], 365 жыхароў, у маёнтку 40 жыхароў. Зь лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў складзе БССР. На базе земскай створаная працоўная школа першай ступені, якую ў 1922 г. наведвалі 150 дзяцей. Ад 20 жніўня 1924 году ў Гарэлалускім сельсавеце (цэнтар — в. Смаляры), ад 21 жніўня 1925 году ў Іканскім сельсавеце Зэмбінскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 Менскай акруг, ад 22 верасьня 1927 году ў Бягомльскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.), ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці, ад 20 студзеня 1960 году ў Барысаўскім раёне. У 1924 г. у вёсцы 62 двары, 361 жыхар, у пасёлку (былы маёнтак) — 10 двароў, 56 жыхароў. У сьнежні 1924 г. арганізавана мэліярацыйнае таварыства «Гарэлалускае» (109 сябраў) для правядзеньня работ у пойме ракі Цна. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны садавод». У 1940 г. 91 двор, 448 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. да 28 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У траўні 1942 г. карнікі поўнасьцю спалілі вёску, загубілі 35 жыхароў[7]. Ад канца 1942 г. вёска ў межах Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. У красавіку 1944 году ў час варожай блякады ў лесе каля вёскі вёў цяжкія баі пяты партызанскі атрад брыгады «Жалязьняк». Пасьля вайны адбудавана. У 1960 г. 425 жыхароў. У 1988 г. 88 гаспадарак, 182 жыхары[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 134 жыхары
  • 2008 год — 65 жыхароў, 47 двароў[5]
  • 2010 год — 67 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўБягомель. Галоўная прамалінейная вуліца мэрыдыянальна арыентаваная пэрпэндыкулярна да дарогі, На захадзе праходзіць кароткая паралельная, зьвязаная з галоўнай папярочнай вуліца. Забудова двухбаковая, шчыльная. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. На ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сэктар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Горелый Луг (Борисовский район) — Фото Планета (рас.)
  2. ^ Горелый Луг - список улиц. Телефонный код 8-0177(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 2012-03-28 г.
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 72
  5. ^ а б в г Гарэлы Луг // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 96
  6. ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 99
  7. ^ Поиск — Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны (рас.)
  8. ^ Гарэлы Луг // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 97