Гатэль Украіна (Кіеў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гатэль «Украіна»

Гатэль «Украіна» — 16-павярховы чатырохзоркавы гатэль у цэнтры Кіеву, разьмяшчаны на вуліцы Інстытуцкай. У свой час гатэль быў найвышэйшым будынкам Кіева і другім (пасьля Дому праектаў у Харкаве) на тэрыторыі Ўкраіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы, дзе пабудавалі гатэль, у 1912—1944 гадах разьмяшчаўся «хмарачос Гінзбурга» — шматпавярховы прыбытковы дом «караля падрадчыкаў» Льва Гінзбурга, які да 1928 году быў самым высокім будынкам на тэрыторыі УССР. У верасьні 1941 году гэты будынак быў моцна пашкоджаны і канчаткова разбураны ў пачатку 1950-х гадоў.

Будаўніцтва гатэлю пачалося ў 1958 годзе і завяршылася ў 1961 годзе. Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 28 верасьня 1961 году, гатэлю была прысвоена назва «Масква».

У 2001 годзе гатэль «Масква», у гонар 10-годзьдзя незалежнасьці Ўкраіны, перайменавалі ў гатэль «Украіна». У 2003 годзе гатэль часткова рэканструявалі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]