Гафіз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гафіз
خواجه شمس‌الدین محمد حافظ شیرازی
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мугамад
Нарадзіўся каля 1326
Памёр каля 1390
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Кірунак містычная лірыка
Жанр лірыка
Мова пэрсыдзкая мова, таджыцкая мова і арабская мова

Хаджа́ Шамс ад-Дын Мага́мад Га́фіз Шыразі́ (па-пэрсыдзку: خواجه شمس‌الدین محمد حافظ شیرازی‎; 1326, Шыраз — 1390, Шыраз) — адзіны з найвялікшых лірыкаў Ірану, які правёў амаль усё жыцьцё у месты Шыраз. Хоць ён рана стаў сіратой, ён атрымаў моцную ісламскую адукацыю. Імя Гафіз паэт мог атрымаць толькі таму, што ведаў на памяць Каран. Ягоныя песьні адрозьніваюцца прыгажосьцю і утрымліваюць эратычныя, містычныя і вакхічныя тэмы, якія даўно праніклі ў пэрсыдзкую паэзыю. Ён быў шырока вядомы ў свой час і аказаў значны ўплыў на наступных пэрсыдзкіх паэтаў, а таксама пакінуў сьлед ня толькі ў пэрсыдзкую літаратуру, але ў зацікавіў важных заходніх паэтаў як то Ёгана Гётэ і Ральфа Эмэрсана.

Гафіз перш за ўсё пісаў у жанры лірычнай паэзіі, або газаляў, што на яго думку зьяўлялася ідэальным стылем для ўвасабленьня экстазу чароўнага натхненьня ў форме любоўных вершаў. Ягонымі ўлюбёнымі тэмамі былі вера і выкрыцьцё крывадушнасьці. Ягоны ўплыў на жыцьцё іранцаў можна знайсьці ў чытаньнях Гафіза, ягоныя вершы часьцяком накладваюцца традыцыйную музыку, вобразы выкарыстоўваюцца ў выяўленчым мастацтве і каліграфіі. Ягоная магіла ў Шыразе зьяўляецца шэдэўрам іранскай архітэктуры і папулярная сярод турыстаў. Адаптацыя і пераклады вершаў Гафіза былі зроблены на шматлікія мовы сьвету.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гафіз нарадзіўся ў Шыразе, што месьціцца ў сучасным Іране. Ягоныя бацькі паходзілі з Казэруна. Не зважаючы на ягоны значны ўплыў на жыцьцё і культуру пэрсаў і ягоную нязьменную папулярнасьць і ўплыў, ня вельмі шмат дэталяў ягонага жыцьця вядома. Факты пра ягонае раньняе жыцьцё абапіраюцца на традыцыйныя аповяды. Раньнія біяграфічныя замалёўкі, якія згадваюць Гафіза, звычайна лічацца ненадзейнымі крыніцамі[1]. У раньнім узросьце ён вывучыў Каран, за што атрымаў мянушку Гафіз, якую ён у далейшым выкарыстаў як сваё асноўнае імя[2][3]. Прадмова да ягонага зборніку, у якім апісвалася ягонае раньняе жыцьцё, была напісаная невядомым сучаснікам Магамадам Галандамам. Два найбольш папулярныя сучасныя зборнікі Гафіза, які былі складзеныя Магамадам Газьвіні ў суаўтарстве з Касэмам Гані (495 газэляў) і Парвізам Натэль-Ханлары (486 газэляў)[4][5].

Сучасныя навукоўцы звычайна згаджаюцца, што Гафіз нарадзіўся альбо ў 1315, альбо ў 1317 годзе. Паводле зьвестак пэрсыдзкага паэту Джамі, Гафіз памёр у 1390 годзе[6]. Гафіз меў заступніцтва некалькіх пасьлядоўных мясцовых рэжымаў, як то Шагам Абу Ішакам, які прыйшоў да ўлады, калі Гафіз быў яшчэ падлеткам; Тымурам напрыканцы ягонага жыцьця; і нават строгім уладаром Шагам Мубарыз уд-Дын Мугамадам з дынастыі Музафарыдаў. У 21 год Гафіз стаў вучнем Атар Фарыду-ад-Дыну. Ужо тады ён складаў вершы, стаўшы прафэсійным паэтам і дэкляматарам карану пры двары Абу-Ішака, увайшоўшы ў суфійскі ордэн Тарыка. Не зважаючы на тое, што творчасьць Гафіза найбольш квітнела ў часы 27-гадовага панаваньня Джалала уд-Дына Шаг-Шуджа, сьцьвярджаецца, што Гафіз быў вымушаны бегчы з Шыраза ў Ісфаган і Язд праз тое, што ён трапіў у няласку праз ягоную насьмешлівасьць да іншых мясцовых паэтаў, аднак гістарычных доказаў гэтага няма[7].

Ажаніўся паэт толькі на схіле сваіх гадоў, і ў яго было двое дзяцей. Але абодва сыны і жонка загінулі яшчэ пры жыцьці паэта. Як паведамляецца, малодшы сын Гафіза Шаг Нуман пераехаў у Індыю ў Бурганпур. Гафіз жыў вельмі дрэнна, стала адчуваючы галечу. Памёр паэт калі яму было каля 64 гадоў. Пахаваны быў ў садзе Мусала ў Шыразе, нягледзячы на тое, што мусульманскія сьвятары забаранілі пахаваць ягонае цела ў ваколіцах Шыразу. Толькі ўмяшальніцтва сяброў Гафізу ўрэгулявала справу. Магіла маўзалею паэта амаль адразу стала месцам сталых паломніцтваў.

Праз дваццаць гадоў пасьля сьмерці паэту ягоная магіла была ўсталяваная ў садох Мусалы ў Шыразе. Цяперашні маўзалей быў распрацаваны Андрэ Гадарам, францускім археолягам і архітэктарам, у канцы 1930-х гадоў, магіла была ўзьведзеная на ўзвышшы сярод ружовых садоў, водных каналаў і апэльсінавых дрэваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ E. G. Browne (1997). «Literary History of Persia». — С. 271—273. — ISBN 978-0-936347-66-0.
  2. ^ Shaida, Khalid Hameed (2014). «Hafiz, Drunk with God: Selected Odes». Xlibris Corporation. — С. 5. — ISBN 978-1-4653-7091-4.
  3. ^ Jonathan, Bloom (2002). «Islam: A Thousand Years of Faith and Power». Yale University Press. — С. 166. — ISBN 0-300-09422-1.
  4. ^ Bly, Lewisohn 2008. С. 69.
  5. ^ Gray 1995. С. 11—12.
  6. ^ Bly, Lewisohn 2008. С. 67.
  7. ^ Gray 1995. С. 2—4.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Arberry, Arthur J., ed., «Fifty Poems of Hafiz» (1947; перавыданьне 1953);
  • Aryanpur, Abbas, «Poetical Horoscope: Or, Odes of Hafiz» (1965);
  • Batmanglij, M., E., «Hafez» (1987);
  • Streit, Clarence K., «Hafiz: The Tongue of the Hidden» (1928)
  • Robert Bly, Leonard Lewisohn «The Angels Knocking on the Tavern Door: Thirty Poems of Hafez». — HarperCollins, 2008. — ISBN 978-0-06-113883-6
  • Elizabeth T. Gray, Jr «The Green Sea of Heaven: Fifty ghazals from the Diwan of Hafiz». — White Cloud Press, 1995. — ISBN 1-883991-06-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гафізсховішча мультымэдыйных матэрыялаў