Гаўрыла Прынцып

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гаўрыла Прынцып

Гаўрыла Прынцып (25 ліпеня 189428 красавіка 1918) — «югаславянскі нацыяналіст» з Босніі, 28 чэрвеня 1914 г. які забіў аўстрыйскага прыстоланасьледніка Франца Фэрдынанда і яго жонку Сафію (Сараеўскае забойства). Гэта паслужыла падставай да пачатку Першай сусьветнай вайны.

Прынцып, сэрб па нацыянальнасьці, нарадзіўся ў Абляе (Обљај), у Босніі. Сэрбія была тады незалежнай дзяржавай, а Боснія — часткай Аўстра-Вугорскай імпэрыі (акупаванай у 1878 і анэксаваннай у 1908 годзе), населенай пераважна сэрбамі. Прынцып уступіў у анархісцкую, нацыяналістычную арганізацыю «Млада Босна», якая змагалася супраць акупацыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гаўрыла Прынцыпсховішча мультымэдыйных матэрыялаў