Гвазьдзіковыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гвазьдзіковыя
Dianthus caryophyllus — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГвазьдзікакветныя (Caryophyllales)
СямействаГвазьдзіковыя
Бінамінальная намэнклятура
Caryophyllaceae Juss.
ITIS 19942 ·

Гвазьдзіковыя (Caryophyllaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 81 родаў і каля 2625 відаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Члены гэтага сямейства — травы, аднагадовыя да шматгадовых (хмызьнякі, ліяны). Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, радыяльна сымэтрычныя. Плод — сямянка/арэшак[2]. Насеньне 1–150(500+), часта карычневае або чорнае, часам белае або жаўтлявае да жаўтлява-карычневага[3].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце асабліва ва ўмераных рэгіёнах[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 19.11.2019 г.  (анг.)
  3. ^ Flora of North America. efloras.org. Праверана 19.11.2019 г.  (анг.)