Гвінэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гвінэя
République de Guinée
Сьцяг Гвінэі Герб Гвінэі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité» («Праца, справядлівасьць, салідарнасьць»)
Дзяржаўны гімн
«Liberté»
Месцазнаходжаньне Гвінэі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Конакры
Найбуйнейшы горад Конакры
Форма кіраваньня рэспубліка
Сэкуба Канатэ
Жан-Мары Дарэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
78-е месца ў сьвеце
245 857 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
81-е месца ў сьвеце
10 057 975
40,9/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
111 месца ў сьвеце
$10,422 млрд
$1014
Валюта Гвінэйскі франк (GNF)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

2 кастрычніка 1958
Аўтамабільны знак RG
Дамэн верхняга ўзроўню .gn
Тэлефонны код +224
Мапа Гвінэі

Гвінэя (па-француску: Guinée, République de Guinée) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, мяжуе з Гвінэяй-Бісаў, Сэнэгалам, Малі, Лібэрыяй, Кот д’Івуарам і Сьера-Леонэ.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі эўрапейцамі, якія трапілі на тэрыторыю Гвінэі ў 1460 годзе былі партугальцы. У пачатку ХIХ стагодзьдзя, Гвінэя была адным з асноўных пастаўшчыкоў рабоў на плянтацыі Паўночнай Амэрыкі. У другой палове ХІХ стагодзьдзя Гвінэя стала францускай калёніяй. У 1886 і 1889 гадах былі ўсталяваны межы з брытанскімі і партугальскімі калёніямі. З 1904 году Гвінэя ўваходзіла ў склад Францускай Заходняй Афрыкі.

У 1958 годзе на падставе новай канстытуцыі Францыя дала мажлівасьць атрыманьня незалежнасьці сваім калёніям. Гвінэя выбрала незалежнасьць, якую атрымала 2 кастрычніка 1958 году.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ўладу атрымаў Ахмэд Сэку Турэ. Яго кіраўнацтва краінай характарызавалася спробамі пабудовы сацыялізму, падаўленьнем апазыцыі і парушэньнямі правоў чалавека. Замежная палітыка арыентавалася на камуністычны блёк і Рух Недалучэньня. 26 сакавіка 1984 году Турэ памёр у ЗША пад час апэрацыі на сэрцы. На некаторы час уладу атрымаў былы прэм’ер-міністар Луіс Лансана Біевогу, які быў забіты 3 траўня наступнага году ў выніку перавароту зьдзейсьненага сучасным прэзыдэнтам Лансана Контэ. Контэ пачаў адыходзіць ад сацыялістычнай гаспадаркі і вызваліў шмат палітычных вязьняў, але характар яго ўлады застаўся дыктатарскім.

Першыя свабодныя выбары адбыліся ў 1993 годзе. Контэ перамог у іх лідэра апазыцыі Альфа Кондэ. Праз два гады адбыліся першыя свабодныя палямэнцкія выбары, якія выйграла прапрэзыдэнцкая партыя Адзінства і Разьвіцьця. Апазыцыя абвясьціла аб шматлікіх фальсыфікацыях.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гвінэя дзеліцца на 7 рэгіёнаў і 33 прэфэктуры. Сталіца Конакры зьяўляецца спэцыяльным адміністрацыйным рэгіёнам.

Рэгіён Плошча
(км²)
Насельніцтва Сталіца
Рэгіёны Гвінэі
1 Бокэ 31 186 760 119 Бокэ
2 Конакры 450 1 092 436 Конакры
3 Фаранах 35 581 602 485 Фаранах
5 Канкан 72 145 1 011 644 Канкан
6 Кіндыя 28 873 928 312 Кіндыя
7 Лабэ 22 869 799 545 Лабэ
8 Маму 17 074 612 218 Маму
9 Нзэрэкорэ 37 658 1 348 787 Нзэрэкорэ

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча паверхні краіны складае 245 857 км². Працяжнасьць межаў складае 3399 км, зь якіх:

Даўжыня берагавой лініі складае 320 км.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на шматлікія радовішчы карысных выкапняў Гвінэя зьяўляецца адной з самых бедных краінаў сьвету. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінэі знаходзяцца 30 % сусьветных запасаў баксытаў, а краіна зьяўляецца другім па колькасьці экспартэрам гэтай сыравіны.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самай вялікай этнічнай групай Гвінэі зьяўляецца Фуланэ (каля 40% насельніцтва), тут жывуць і прадстаўнікі іншых народаў групы Мандэ (Малінке (30%), Сусу (15%)).

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, якога прытрымліваюцца 70% насельніцтва, 30% — хрысьціяне, захаваліся і традыцыйныя веравызнаньні.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гвінэясховішча мультымэдыйных матэрыялаў