Геатэрмальная энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пара, што выходзіць з сыстэмы ГеаЦЭС Нэсьявэлір у Ісьляндыі.

Геатэрмальная энэргія (ад грэцкіх каранёў geo, зямля, і thermos, цяпло) — від аднаўляльнай энэргіі, якая здабываецца ад цяпла нетраў Зямлі. Наяўнасьць гэтай энэргіі абумоўлена будовай плянэты, радыяактыўным распадам мінэралаў, а таксама сонечнай энэргіі, якая паглынаецца паверхняй. Ва ўсім сьвеце паводле зьвестак на 2007 год было выпрацавана 10 ГВт электраэнэргіі, што забясьпечыла 0,3% спажываньня. Дадаткова 28 ГВт энэргіі былі атрыманыя празь непасрэднае выкарыстаньне гарачае вады для ацяпленьне жытла, у прамысловасьці і сельскай гаспадарцы.

Генэрацыя электрычнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе было згенэравана 56 768 гігават-гадзін (ГВт×г) электрычнасьці, што эквівалентна 204 ПДж. Гэта забясьпечыла 0,3% патрэбаў спажыўцоў.[1] Кожны год выпрацоўка электрычнасьці падвышаецца на 3%, што дае ёй не адставаць ад іншых крыніцаў энэргіі.[1] Рост вытворчасьці забясьпечаны як стварэньнем новых электрастанцыяў, гэтак і аптымізацыяй вытворчасьці на існуючых.

Да апошняга часу геатэрмальныя станцыі звычайна разьмяшчаліся на межах разлому тэктанічных пліт, таму што геатэрмальныя крыніцы знаходзяцца ў разломах недалёка ад паверхні, з-за чаго ня трэба рабіць глыбокія свідравіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Lund, John W. (June 2007), «Characteristics, Development and utilization of geothermal resources», Geo-Heat Centre Quarterly Bulletin (Klamath Falls, Oregon: Oregon Institute of Technology) 28 (2): 1-9, ISSN 0276-1084  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геатэрмальная энэргіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў