Гедымінавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб дынастыі Гедымінавічаў

Ґедымі́навічы — кіроўная дынастыя ў Вялікім Княстве Літоўскім і супольная назва для родаў, якія паходзяць ад родапачынальнікавялікага князя Ґедыміна.

Дынастыя правіла ў Вялікім Княстве Літоўскім у 13161440, зь сярэдзіны 15 стагодзьдзя кіроўная лінія дынастыі вядома пад імём Ягайлавічы (Ягелоны).

У прыведзеным сьпісе паказана паходжаньне родаў ад прадстаўнікоў дынастыі. Вялікія Князі Літоўскія ў 1316—1440 пазначаны вялікімі літарамі.

Радаводная табліца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ГЕДЫМІН (?? у праваслаўі Пракопі), * каля 1275, † канец 1341, зіма
Вялікі Князь 13161341.
x1(?) Віда
x2(?) Вольга
невядома зь якога шлюбу
 ├─>Манівід, † 1342?
 │  Князь Кернаўскі і Слонімскі.
 ├─>Нарымунт-Глеб, * каля 1294, † бітва над Страваю 2 лютага 1348
 │  Князь у Ноўгарадзе Вялікім (кастрычнік 1333-1335). Князь Полацкі (1338). Князь Пінскі (1341).
 │  Нашчадкі выступаюць пад агульным імём — князі Пінскія.
 │  ├─>Міхаіл
 │  │  Князь Пінскі (сяр. 14 ст.).
 │  │  ├─>Васіль Міхайлавіч Нарымонтавіч, Васіль Пінскі, † верасень 1390
 │  │  │  Пан«» Мсьціслаўскі (1352). Князь Пінскі (1355).
 │  │  │  x Ульяна, (х2 Манівід), дачка Сьвятаслава Іванавіча, князя Смаленскага
 │  │  │  ├─>Фядзюшка
 │  │  │  └─>Дзьмітры Васільевіч Друцкі, * каля 1330, † 1380
 │  │  │     х Настасься, (х2 князь Карыбут-Дзьмітры Альґердавіч),
 │  │  │     │ дачка Алега Іванавіча, Вялікага Князя Разанскага
 │  │  │     └─>Андрэй Друцкі, * каля 1370, † бітва на Ворскле 12 жніўня 1399
 │  │  │        Сыны памерлі раней 1411 ?
 │  │  └─>Сямён Міхайлавіч Друцкі
 │  │     └─>Нашчадкі — князі Друцкія (Ґедымінавічы).
 │  │        Падрабязьней глядзець у асобным артыкуле, тамака-ж і пра ўсе лініі князёў Друцкіх.
 │  ├─>Аляксандар, † пасьля 1338, раней 1386
 │  ├─>Юры «Нос» Белзкі, † пасьля 1398
 │  │  Князь Крэмянецкі (1352). Князь Белзкі (1352?-1377, 1390-1392). Князь Холмскі (1366-1377).
 │  │  Князь Пінскі (1398).
 │  │  ├─>Раман Юр’евіч, † бітва на Шалоне 1398, □ Порхаў, царква сьв. Спаса
 │  │  └─>Іван Юр’евіч «Нос» Белзкі, † бітва на Ворскле 12 жніўня 1399
 │  │     └─>Аляксандар «Нос», † пасьля 1436
 │  │        Князь Луцкі (1431, атрымаў ад Сьвідрыґайлы).
 │  └─>Патрыкей, † пасьля 1408
 │     Князь у Ноўгарадзе Вялікім (1383-1386, 1397/8-…). Князь Старадубскі.
 │     Выехаў у Вялікае Княства Маскоўскае ў 1396.
 │     ├─>Аляксандар Патрыкеевіч Старадубскі
 │     │  Князь Старадубскі (1388-1406), Карэцкі (пасьля 1407).
 │     │  ├─>Агрыпіна / Аграфена
 │     │  │  х князь Андрэй Дмітрыевіч Мажайскі і Вярэйскі
 │     │  ├─>Сямён Карэцкі
 │     │  │  Зьехаў у Вялікае Княства Маскоўскае.
 │     │  │  ├─>Даніла Карэцкі
 │     │  │  │  └─>Багдан Карэцкі
 │     │  │  │     └─>Іван Карэцкі, † маладым
 │     │  │  └─>Валох Карэцкі
 │     │  └─>Васіль Карэцкі, † пасьля 1443
 │     │     └─>Нашчадкі — князі Карэцкія.
 │     ├─>Юры Патрыкеевіч
 │     │  Зьехаў у Вялікае Княства Маскоўскае. Баярын і ваявода.
 │     │  х княжна Марыя Васільеўна, дачка Васіля І Дзьмітрыевіча, Вялікага Князя Маскоўскага
 │     │  ├─>Васіль Юр’евіч Патрыкееў, † маладым
 │     │  │  ├─>Іван Васільевіч «Булгак», † сакавік 1498
 │     │  │  │  Паводле іншай гіпотэзы, ён сын князя Васіля Карэцкага.
 │     │  │  │  х княжна N. Забалоцкая, дачка князя Івана Іванавіча Забалоцкага
 │     │  │  │  ├─>Іван Іванавіч «Мяшок» Булгакаў
 │     │  │  │  ├─>Міхаіл Іванавіч «Голіца» Булгакаў, † 1554
 │     │  │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Галіцыны.
 │     │  │  │  ├─>Андрэй Іванавіч «Курака» Булгакаў, † пасьля 1521
 │     │  │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Куракіны.
 │     │  │  │  └─>Дзьмітры Іванавіч Булгакаў
 │     │  │  └─>Даніла Васільевіч «Шчэня», † пасьля 1515
 │     │  │     Паводле іншай гіпотэзы, ён сын князя Васіля Карэцкага.
 │     │  │     х княжна N. Іванаўна, дачка князя Івана Васільевіча «Гарбатага»
 │     │  │     └─>Нашчадкі — князі Шчаняцевы.
 │     │  ├─>Іван Юр’евіч Патрыкееў, * раней 1430, † пасьля студзеня 1499
 │     │  │  х Еўдакія Хоўрына, дачка баярына Ўладзімера Рыгоравіча Х.
 │     │  │  ├─>Міхаіл Іванавіч «Калышка» Патрыкееў, † Каломна 12 чэрвеня 1495
 │     │  │  ├─>Васіль Іванавіч «Касы» Патрыкееў, † пасьля 1531
 │     │  │  └─>Н. Патрыкеева
 │     │  │     х князь Сямён Іванавіч Рапалоўскі «Малады»
 │     │  └─>Алена Юр’еўна Патрыкеева
 │     │     х Іван Міхайлавіч Сьвіблаў
 │     ├─>Фёдар Патрыкеевіч
 │     │  Зьехаў у Вялікае Княства Маскоўскае.
 │     │  Намесьнік Вялікага Князя Маскоўскага ў Ноўгарадзе Вялікім (1420), у Пскове (1424-1425).
 │     │  └─>Васіль Фёдаравіч «Хавака»
 │     │     └─>Нашчадкі — князі Хаванскія.
 │     └─>Іван Патрыкеевіч
 ├─>АЛЬҐЕРД, † травень 1377, □ Вільня, царква Найсьвяцейшай Багародзіцы
 │  Князь Віцебскі (1340). Вялікі Князь 13441377
 │  х1 Марыя, дачка Яраслава(?), князя Віцебскага
 │  ├─>Вінґольт-Андрэй Полацкі, † бітва на Ворскле 12 жніўня 1399
 │  │  Князь Полацкі, Вялікі Князь Полацкі (13481377/8, 1386/7).
 │  │  Карыстаўся тытулам Вялікі Князь Полацкі, верагодна з 1377. Таксама скарыстоўваў тытул Караля.
 │  │  ├─>Міхаіл Андрэевіч, † бітва каля Разані 1385
 │  │  ├─>Сямён Андрэевіч, † пры аблозе Полацка князем Скірґайлам 1385/6
 │  │  │  └─>Іван Сямёнавіч, † раней 1440/43
 │  │  │     Намесьнік Полацкі (1409).
 │  │  │     х Марына, княгіня Лукомская (1440/43)
 │  │  │     │  Нашчадкі — князі Лукомскія і Палубінскія. Падрабязьней глядзець у асобным артыкуле,
 │  │  │     │  тамака ж і пра ўсе лініі князёў Лукомскіх.
 │  │  │     ├─>Васіль Лукомскі
 │  │  │     ├─>Іван Лукомскі
 │  │  │     ├─>Раман Лукомскі
 │  │  │     ├─>Міхаіл Лукомскі, ён-жа Міхаіл Ратніцкі
 │  │  │     └─>Андрэй Палубінскі
 │  │  └─>Іван Андрэевіч, † пасьля 1437
 │  │     Намесьнік у Пскове (13891399).
 │  │     ├─>Васіль Іванавіч
 │  │     │  Князь Полацкі (1432).
 │  │     └─>Аляксандар Іванавіч, † Пскоў 1442
 │  │        Намесьнік у Пскове (14391442).
 │  ├─>Дзьмітры Бранскі, † бітва на Ворскле 12 жніўня 1399
 │  │  Князь Бранскі (1372), Трубчаўскі і Старадубскі.
 │  │  x Ганна
 │  │  ├─>Міхаіл Трубчаўскі
 │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Трубяцкія.
 │  │  └─>Іван Трубчаўскі
 │  ├─>Канстанцін, † пасьля 30 кастрычніка 1390
 │  │  Князь на Чартарыйску.
 │  │  ├─>Васіль, згадваецца ў 1393.
 │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Чартарыскія.
 │  │  └─>Глеб, згадваецца ў 1389-90.
 │  ├─>Уладзімер, † пасьля кастрычніка 1398
 │  │  Князь Кіеўскі (1362?-1395), Капыльскі (1395) і Слуцкі.
 │  │  ├─>Настасься (?), † 1396
 │  │  │  х Васіль ІІІ, князь Кашынскі, с. Вялікага Князя Міхаіла Аляксандравіча Цьвярскога.
 │  │  │    Яго першая жонка.
 │  │  ├─>Алелька/Аляксандар, † 1454
 │  │  │  Князь Копыльскі і Слуцкі, Кіеўскі (1441).
 │  │  │  х княжна Анастасія Васільеўна, дачка Васіля І Дзьмітрыевіча, Вялікага Князя Маскоўскага
 │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Слуцкія.
 │  │  ├─>Іван Уладзімеравіч
 │  │  │  Намесьнік Ноўгарадзкі (1445-6), князь Бельскі.
 │  │  │  х княжна Васіліса Гальшанская, (х2 князь Міхаіл Сямёнавіч)
 │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Бельскія.
 │  │  └─>Андрэй Уладзімеравіч, † каля 1457
 │  │     Князь на Айне, Славенску, Магільне, Камянцу, Лагойску, Лемніцы і Палоннам.
 │  │     х Марыя
 │  │     ├─>Глеб, † каля 1457
 │  │     └─>Еўдакія
 │  │        х Іван Рагацінскі
 │  ├─>Фёдар, † раней 1400
 │  │  Князь Ратненскі.
 │  │  x Вольга
 │  │  ├─>Раман Кобрынскі
 │  │  │  Князь Кобрынскі (1387-1417).
 │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Кобрынскія.
 │  │  ├─>Гурка, † паміж 1429 і 1433
 │  │  │  Князь на Красьнічыне.
 │  │  │  х сястра жонкі князя «Носа»
 │  │  │  ├─>Януш Гурковіч, † пасьля 1466
 │  │  │  │  Князь на Лісятычах.
 │  │  │  └─>Аляксандар Гурковіч, † пасьля 1466
 │  │  │     Князь на Лісятычах.
 │  │  └─>Сангушка
 │  │     Князь Ратненскі (1433-1443)
 │  │     └─>Нашчадкі — князі Сангушкі.
 │  ├─>N.
 │  │  х Іван, князь Навасільскі і Адоеўскі
 │  ├─>Агрыпіна-Марыя, † 1393
 │  │  x Барыс Канстанцінавіч, Вялікі Князь Ніжагародзкі
 │  х2 Ульяна, дачка Аляксандра Міхайлавіча, Вялікага Князя Цьвярскога
 │  ├─>Кена-Яанна, * 1351, † 27 красавіка 1367
 │  │  x Казімеж IV (V) («Казько»), князь Паморскі (на Слупску)
 │  ├─>Ефрасіньня, * 1353/4
 │  ├─>Скірґайла-Іван, * 1354/5, † Кіеў 11 студзеня 1397, □ Кіеў, Пячэрскі манастыр, Усьпенскі сабор
 │  │  Князь Троцкі (1382), Полацкі (1387), Кіеўскі (1383/4), Вялікі князь Кіеўскі (1397).
 │  ├─>Алена, * 1356/7, † 15 верасьня 1438
 │  │  x Уладзімер Андрэевіч «Храбры», князь Бароўскі і Серпухаўскі
 │  ├─>Карыбут-Дзьмітры, * 1358/9, † пасьля 1404
 │  │  Князь Ноўгарад-Северскі (1386-92/3)
 │  │  x Настасься, (х1 князь Дзьмітры Друцкі), дачка Алега Іванавіча, Вялікага Князя Разанскага
 │  │  ├─>Іван, † 1431
 │  │  │  х N. (х2 князь Барыс Глінскі)
 │  │  ├─>Настасься
 │  │  │  х Васіль ІІІ, князь Кашынскі, с. Вялікага Князя Міхаіла Аляксандравіча Цьвярскога.
 │  │  │    Яго другая жонка.
 │  │  ├─>Жыґімонт, † 1435
 │  │  │  Прэтэндэнт на трон Чэскага Каралеўства (1422-1427).
 │  │  ├─>Алена, † пасьля 2 сакавіка 1449
 │  │  │  х Ян ІІ, князь Раціборскі
 │  │  ├─>Марыя
 │  │  │  х князь Фёдар Варатынскі
 │  │  └─>Федка Нясьвіскі, † 1435
 │  │     └─>Юры Фядковіч Нясьвецкі, † пасьля 1467
 │  │        х Настасься, дачка Івана Мушаці           
 │  │        ├─>Васіль Фядковіч / Васіль Збараскі
 │  │        │  ├─>Васіль Васілевіч Збараскі
 │  │        │  │  └─>Нашчадкі — князі Збаражскія. Падрабязьней глядзець у асобным артыкуле.
 │  │        │  │     Ад князёў Збараскіх паходзяць князі Вішнявецкія, Варанецкія і Порыцкія.
 │  │        │  ├─>Сямён Васілевіч Нясьвіскі / Збараскі
 │  │        │  │  х княжна Марыя Ровенская
 │  │        │  │  └─>Настасься
 │  │        │  │     х князь Сямён Гальшанскі
 │  │        │  └─>Солтан-Сямён Васілевіч Збараскі
 │  │        │     └─>Невядомыя па імю дочкі.
 │  │        └─>Іван Нясьвіскі / Перадзяльніцкі, † пасьля 1467
 │  │           х Ярохна Быбельская
 │  │           ├─>Ячко Перадзяльніцкі, † пасьля 1478
 │  │           └─>Міхаіл, † пасьля 1478
 │  ├─>Фядора, * 1360/1
 │  │  x Сьвятаслаў Цітавіч, князь Карачаўскі і Зьвенігародзкі
 │  ├─>ЯГАЙЛА (Ягайла-Якаў-Ўладзіслаў), * 1362/3, † 1 чэрвеня 1434
 │  │   Вялікі Князь 13771381, 13821392, Кароль Польшчы 13861434 пад імём Ўладзіслаў II
 │  │  x1 Ядвіга д’Анжу, Каралева Польшчы, дачка Людвіга д'Анжу, караля Вугоршчыны і Польшчы
 │  │  ├─>Эльжбэта-Баніфацыя, * 22 чэрвеня 1399, † 13 ліпеня 1399
 │  │  x2 Ганна, дачка Вільгельма, графа Цыльлі 
 │  │  ├─>Ядвіга, * 8 красавіка 1408, † 8 сьнежня 1431
 │  │  x3 Эльжбэта, дачка Атона, пана на Пільчы
 │  │  x4 Соф’я, дачка Андрэя, князя Гальшанскага
 │  │  ├─>Ўладзіслаў III «Варненчык», * 31 кастрычніка 1424, † 10 лістапада 1444
 │  │  │  Кароль Польшчы (1434-1444) і Вугоршчыны (1440-1444).
 │  │  ├─>Казімер, * 16 траўня 1426, † 2 сакавіка 1427
 │  │  └─>КАЗІМЕР «Ягелончык», * 30 лістапада 1427, † 7 чэрвеня 1492
 │  │     Вялікі Князь 14401492, Кароль Польшчы 14461492 як Казімеж IV.
 │  │     Далей Вялікія Князі Літоўскія ідэнтычны з Каралямі Польскімі.
 │  │     х Эльжбета фон Габсбурґ, дачка Альбрэхта V, Караля Аўстрыі, Ўгоршчыны (з 1437)
 │  │     │ і Чэхіі (з 1438), Імпэратара Сьвятой Рымскай Імпэрыі пад імём Альбрэхт II.
 │  │     └─>Нашчадкі — як дынастыя Ягайлавічаў.
 │  ├─>Лінґвень/Луґвень-Сямён, * 1364/5, † пасьля 19 чэрвеня 1431
 │  │  Князь у Ноўгарадзе Вялікім (1389-1392, 1406/7-1408, 1411-1412). Князь Мсьціслаўскі.
 │  │  x1 Марыя, дачка Дмітрыя Іванавіча «Данскога», Вялікага Князя Маскоўскага і Ўладзімерскага
 │  │  ├─>Юры Сямёнавіч Мсьціслаўскі
 │  │  │  Князь у Ноўгарадзе Вялікім (1432-1440). Князь Мсьціслаўскі (1440-1444?).
 │  │  │  Князь у Ноўгарадзе Вялікім ад Масквы (1445).
 │  │  │  х Соф’я
 │  │  │  └─>Нашчадкі — князі Мсьціслаўскія (Лінґвеньевічы).
 │  │  x2 N, дачка князя
 │  │  └─>Яраслаў-Фёдар, * Капор’е, Наўгародзкая рэспубліка 1411, † 1435
 │  ├─>Марыя, * 1366/7
 │  │  x1 Вайдыла (ці Войдат), кашталян Лідзкі
 │  │  x2 князь Давід Гарадоцкі. Князь у Давыд-Гарадку.
 │  ├─>Віґант/Віґунт-Аляксандар, * 1367/8, † 28 чэрвеня 1392, □ Вільня, катэдральны касьцёл
 │  │  Князь Кернаўскі.
 │  │  х Ядвіга, дачка князя Ўладзіслава Апольскага
 │  ├─>Карыґайла-Казімер, † 1390, □ Вільня, катэдральны касьцёл
 │  │  Намесьнік Мсьціслаўскі (1386-1390).
 │  │  x Ядвіга, * 1367, дачка Ўладзіслава, князя Апольскага
 │  ├─>Мініґайла, * 1370/1, † раней лістапада 1382
 │  ├─>Аляксандра, * 1371/2, † 19 чэрвеня 1434
 │  │  x Семавіт IV, князь Мазавецкі
 │  ├─>Кацярына-Вільґейда, * 1372/3, † пасьля 4 красавіка 1422
 │  │  x Ёган II, герцаг Маклембург-Швэрын
 │  ├─>СЬВІДРЫҐАЙЛА (Сьвідрыґайла-Леў-Баляслаў), * 1375/6, † 17 лютага 1452,
 │  │  □ Вільня, катэдральны касьцёл
 │  │  Князь Падольскі (1400-1402), Чарнігаўскі (1419-1430). Вялікі Князь 14301432.
 │  │  x Ганна, дачка Івана Іванавіча, Вялікага Князя Цьвярскога
 │  └─>Ядвіга, * раней 1375, † пасьля 1407
 │     x Ян III, князь Асьвенцымскі
 ├─>ЯЎНУТА-ІВАН, † пасьля 1366
 │  Вялікі Князь 13411344.
 │  х N., дачка князя
 │  ├─>Сямён, † пасьля 1390
 │  └─>Міхаіл, † бітва на Ворскле 26 траўня 1399
 │     Князь Заслаўскі (1386).
 │     ├─>Юры Заслаўскі, † сярэдзіна 15 ст.
 │     │  Князь Заслаўскі.
 │     │  └─>Нашчадкі — князі Заслаўскія (Яўнуцьевічы) і Мсьціслаўскія (Яўнуцьевічы).
 │     └─>Андрэй Заслаўскі
 ├─>КЕЙСТУТ, † Крэва 15 жніўня 1382
 │  Вялікі Князь 13811382
 │  х1 N.   
 │  ├─>Пацірґ, згадваецца ў 1348-65.
 │  ├─>Войшвіл, † раней 1387
 │  ├─>Войдат, † пасьля 1362
 │  │  Князь Наваградзкі.
 │  │  ├─>Юры
 │  │  │  Князь Наваградзкі (1384).
 │  │  └─>Вайдута, † пасьля 1380 альбо пасьля 1389
 │  ├─>Бутаў-Генрык, † пасьля 1380
 │  х Бірута
 │  ├─>ВІТАЎТ (Вітаўт-Віґанд-Аляксандар), * 1354/5, † 27 кастрычніка 1430,
 │  │  □ Вільня, катэдральны касьцёл
 │  │  Вялікі Князь 13921430.
 │  │  x1 (?) Марыя, дачка князя Лукомскага (??)
 │  │  x2 Ганна, дачка Сьвятаслава Іванавіча, князя Смаленскага
 │  │  ├─>(?)Іван, † 1385 альбо 1392
 │  │  ├─>(?) Юры, † 1385 альбо 1392
 │  │  ├─>Соф’я, † 15 чэрвеня 1453
 │  │  │  x Васіль I, Вялікі Князь Маскоўскі
 │  │  x3 Ульяна, (х1 князь Іван Карачаўскі), дачка Міхаіла, князя Гальшанскага
 │  ├─>Андрэй «Гарбаты», † пасьля 1381
 │  │  Намесьнік Полацкі ад бацькі (з 1377/8?).
 │  ├─>N., † 1384
 │  │  x Судэмунт, князь Эйшыскі
 │  ├─>N., † 1384
 │  │  x князь Леў Друцкі
 │  ├─>ЖЫҐІМОНТ, * 1358/60, † Трокі 20 сакавіка 1440
 │  │  Князь Троцкі, Мажэцкі (1383), Старадубскі (1407). Вялікі Князь 14321440.
 │  │  x1 (?) N., дачка князя Андрэя Адзінцэвіча
 │  │  ├─>Міхаіл-Баляслаў, * раней 1406, † раней 10 лютага 1452, □ Вільня, катэдральны касьцёл
 │  │  │  x1 (?) Эўфімія, дачка Баляслава (III), князя Мазавецкага
 │  │  │  x2 Катажына, дачка Семавіта IV, князя Мазавецкага
 │  │  x2 Офка, дачка N., князя Мазавецкага
 │  ├─>Таўцівіл-Конрад, † верасень 1390
 │  │  Князь Наваградзкі.
 │  │  └─>Ядвіга, † пасьля 1 сьнежня 1405
 │  │     х Барнум V, князь Паморскі на Слупску
 │  ├─>Міклоўса-Марыя, * 1360/1, † 30 кастрычніка 1404 альбо 1405
 │  │  x Іван Міхайлавіч, Вялікі Князь Цьвярскі
 │  ├─>Данута-Ганна, * 1362, † 25 траўня 1448
 │  │  x Януш I, князь Мазавецкі
 │  └─>Рынґала (у праваслаўі Марына?), † 1433
 │     x Аляксандар, гаспадар Мультанскі
 x3 Еўна, дачка князя Смаленскага (? альбо Леаніда) (Еўна<-Леўна<-Леаніда ?))
 ├─>Карыят-Міхаіл, † пасьля 1358
 │  Князь Наваградзкі.
 │  ├─>Юры, † каля 1374
 │  │  Князь Падольскі. Гаспадар Мультанскі (1374).
 │  ├─>Аляксандар, † каля 1380
 │  │  Князь Уладзімерскі (1366-1379). Князь Падольскі (1375).
 │  ├─>Канстанцін, † каля 1390
 │  │  Князь Падольскі  (1385).
 │  │  └─>Міхаіл Канстанцінавіч Пінскі / Міхаіл Курцэвіч, † пасьля 1452
 │  │     Староста Ўладзімерскі (1446-1451, ад Сьвідрыґайлы)
 │  │     х Марыя
 │  │     ├─>Фёдар Міхайлавіч Курцэвіч Бурэмскі, † пасьля 1464
 │  │     │  └─>Нашчадкі — князі Бурэмскія.
 │  │     └─>Васіль Курцэвіч, † пасьля 1486
 │  │        └─>Нашчадкі — князі Курцэвічы.
 │  ├─>Фёдар, † раней 1416
 │  │  Князь на Мункачу ва Ўгоршчыне (1360), (1403), князь Падольскі (к. 1392-1393).
 │  │  Комес Марамараша і Берага (Угоршчына) (1408).
 │  │  ├─>Ганна, † пасьля 1455
 │  │  │  х Імрэ Марцалі (Marczali), сын Семігродзкага ваяводы Міклаша Марцалі
 │  │  └─>Марыя, згадваецца ў 1416.
 │  ├─>Леў, † бітва на Ворскле 12 жніўня 1399
 │  ├─>Васіль, згадваецца ў 1403.
 │  └─>Дзьмітры, † бітва на Ворскле 12 жніўня 1399
 │     х княжна Любоў Іванаўна, дачка Івана ІІ Іванавіча, Вялікага Князя Маскоўскага
 ├─>Любарт-Дзьмітры, † 1384
 │  Князь Уладзімерскі і Луцкі (1379).
 │  x1 Ганна, дачка Андрэя, князя Ўладзімерскага (альбо Аграфена [Анна=Аграфена?];
 │  │  альбо N, дачка Льва, князя Луцкага)
 │  x2 Вольга, дачка Канстанціна Васільевіча, князя Растоўскага
 │  └─>Фёдар Любартавіч, * каля 1351, † жнівень 1431
 │     Князь Уладзімерскі і Луцкі (1400-30?), Жыдачоўскі, Луцкі (1431).
 ├─>Марыя, † 1349
 │  х Дзьмітры Міхайлавіч «Грозныя Вочы», Вялікі Князь Цьвярскі
 ├─>Альдона-Ганна, * 1309/10, † 26 траўня 1339
 │  x Казімеж III Вялікі, Кароль Польшчы
 ├─>Елізавета / Эльжюэта, † 1364
 │  х Вацлаў (Ванько), князь Плоцкі
 ├─>Яўхімія, † 5 лютага 1342
 │  x Баляслаў-Юры II, князь Галіцкі і Ўладзімерскі
 └─>Аўгуста-Анастасія, † 11 сакавіка 1345
    x Сямён Іванавіч «Горды», Вялікі Князь Маскоўскі

Існуючыя княскія роды з дынастыі Ґедымінавічаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле альфабэту:

  • Варанецкі (Карыбут-Варанецкі)
  • Ґаліцын
  • Друцкі-Саколінскі
  • Куракін
  • Курцэвіч (Карыятавіч-Курцэвіч)
  • Лукомскі
  • Любецкі (Друцкі-Любецкі)
  • Палубінскі (з Лубна Палубінскі)
  • Сангушка
  • Трубяцкі
  • Хаванскі
  • Чартарыскі

Паводле генэалягічнага старшынства:

  • Любецкі (Друцкі-Любецкі)
  • Друцкі-Саколінскі
  • Ґаліцын
  • Куракін
  • Хаванскі
  • Лукомскі
  • Палубінскі (з Лубна Палубінскі)
  • Трубяцкі
  • Чартарыскі
  • Сангушка
  • Варанецкі (Карыбут-Варанецкі)
  • Курцэвіч (Карыятавіч-Курцэвіч)

Тлумачэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне князёў Друцкіх паводле досьледаў Алеся Белага. Паходжаньне князёў Лукомскіх і Палубінскіх паводле досьледаў Ўладзіслава Вяроўкіна-Шэлюты.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]